ЗТАА АРВИБЕЛАГРО
Кантактная інфармацыя Дырэктар - Аурэлiус
Сiнкевiчус адміністрацыя Тэл.: +375 (154) 60-89-29 +375 (29)
1940001 Эл. пошта: info@arvibelagro.by Сайт завода: www.arviinduki.by Адрас: 231329 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Лідскі раён, Крупаускiсельсавет, М-11,39-ы км, 5

|
 |
ЗТАА «АРВИБЕЛАГРО» - гэта адзіны ў
Беларусі вертыкальна-інтэграваны комплекс, які спецыялізуецца на вырошчванні,
забоi і перапрацоўцы
мяса індычкі. Адкрыццё завода адбылося 16 студзеня 2017 года. Гадавая
магутнасць прадпрыемства - больш за 5 тыс. тон жывой вагі мяса індычкі.
Колькасць прадпрыемства складае каля 200 чалавек. Комплекс складаецца з
наступных узаемазвязаных частак: фермы па вырошчванню індычкі і завод па забою
і перапрацоўцы мяса iндычкi.
Вырошчванне індычкі
ЗТАА
"АРВИБЕЛАГРО" мае 3 пляцоўкі з 15 фермамі па вырошчванню індычкі. На
фермы пастаўляюцца аднадзённыя індычаняты з краін Заходняй Еўропы (Францыі,
Германіі і Польшчы). Атрымліваючы збалансаваны і здаровы корм, індычкі на фермах
за 14 тыдняў адкормлівацца да 9-10 кг, а самцы, якія гадуюцца на працягу 20
тыдняў, дасягаюць 20-21 кг.
Прадукцыя з індычкі
Прадукты з
мяса індычак маюць высокую харчовую каштоўнасць, якая забяспечвае патрэбнасці
арганізма не толькі ў бялках і тлушчах, але і ў мінеральных рэчывах, вітамінах,
адрозніваюцца нізкім ўтрыманне халестэрыну.
Якасць
вырабляемай прадукцыі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі прадпрыемства. На
прадпрыемстве ўкаранёна сістэма HACCP - форма кіравання бяспекай харчовай
прадукцыі. Яна дазваляе забяспечыць кантроль на ўсіх этапах вытворчасці
харчовай прадукцыі, а таксама пры яе захоўванні і рэалізацыі.
На
сённяшні дзень асартымент прадукцыі ЗТАА "АРВИБЕЛАГРО" налічвае да
130 розных прадуктаў з мяса індычкі, ад свежага мяса да сыравэнджанай прадукцыі
з індычкі. ЗТАА «АРВИБЕЛАГРО» засвоены выпуск спектру прадукцыі з мяса індычкі
па арыгінальных рэцэптах, аналагаў якім у Беларусі на сённяшні дзень не існуе.
Фірменны гандаль.
Рэалізацыя прадукцыі прадпрыемства ажыццяўляецца не
толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і за мяжой. Прадпрыемства
супрацоўнічае з усімі буйнымі гандлёвымі сеткамі нашай краіны, а таксама
ажыццяўляе рэалізацыю прадукцыі праз фірменныя секцыі і крамы. На дадзены
момант сваю дзейнасць па рэалізацыі прадукцыі з індычкі ажыццяўляюць 6
фірменных магазінаў і 15 фірмовых секцыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
