ААТ Завод Оптык
ААТ «Завод «Оптык»
Кантактная інфармацыя
Дырэктар - Галавач Тадэвуш Юзэфавiч Прыёмная: +375 (154) 61-12-23 Факс: +375 (154) 61-12-43 Аддзел маркетынгу:+375 (154) 61-11-77, 61-12-25 Аддзел збыту: +375 (154) 61-12-47
Сайт прадпрыемства: www.opticlida.by E-mail: optic@mail.lida.by Адрас: 231300 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда,
вул. Машэрава, 10 |
|
Прапановы!
• Прадпрыемства зацікаўлена ў
пашырэнні рынку збыту.
• Стварэнне СП (сумеснага прадпрыемства).
• Шукаем рэгіянальных прадстаўнікоў па рэалізацыі прадукцыі. |
ААТ «Завод «Оптык» - аптычная кампанія, заснаваная ў
1970 году. За час сваёй дзейнасці прадпрыемства зарэкамендавала сябе як
надзейны вытворац і дастаунiк высакаякасных аптычных вырабаў. На прадпрыемстве
дзейнічае сістэма менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванні ISO 9001: 2015.
сноўныя
віды выпускаемай прадукцыі:
· Акулярныя лiнзы:
- аднафакальныя стыгматычныя з бясколернага шкла БОК-3
УФ ўласнай вытворчасці, забяспечвае ахову вачэй ад уздзеяння ультрафіялетавага
выпраменьвання;
- аднафакальныя астыгматычныя;
- з АС пакрыццём;
- з сонцаахоўным пакрыццём;
- фотахромныя з нарыхтовак вытворчасці «Corning»
(Францыя).

• Аптычныя
дэталі:
- лінзы (дваякавыпуклыя,
плоскавыпуклыя, плоскаўвагнутыя, выпукла-ўвагнутыя дваякаўвагнутыя, асферычныя);
- прызмы розных мадыфікацый (у т.л. вугалковыя
адбівальнікі, святладзельнікi);
- люстэркi плоскія
і сферычныя (у тым ліку стаматалагічныя, ЛОР люстэркi);
- пласціны (круглыя, прастакутныя, складанай
канфігурацыі);
- трубкі і штабики аптычна апрацаваныя;
- мікраоптыка;
- оптыка для газавых лазераў.
Дэталі выкарыстоўваюцца як камплектуючыя для
оптыка-механiчных прыбораў, агульнатэхнічнага,
медыцынскага прызначэння, назiральных
прыбораў, прыбораў начнога бачання.

· Валаконна-аптычныя вырабы:
-
валаконна-аптычныя пласціны, якія прымяняюцца ў якасці вокнаў электронна-аптычных
пераўтваральнікаў (ЭАП) і ў іншых электронна-аптычных сістэмах;
-
валаконна-аптычныя факоны, прызначаныя для змены маштабу адлюстравання,
канцэнтрацыі светлавой энергіі;
-
гнутыя валаконна-аптычныя жгуты асвятляльныя, якія прымяняюцца ў асвятляльных
прыладах халоднага святла.

· Лазерныя актыўныя элементы з монакрышталяў калій гадалiнiевага вальфрамата, актываванага неадымам (Nd: KGW) для
генерацыі лазернага выпраменьвання.

· Вырабы медыцынскага назначэння:
- лінзы афтальмолагічныя 3-х і 4-х люстраныя,
прызначаныя для дыягнастычных мэтаў у афтальмалагічнай практыцы;
- афтальмаскоп люстраны;
- лінейкі скiаскапiчныя;
- лінзы для непрамой афтальмаскапii.

· Дэманстрацыйныя вырабы па фізіцы для
агульнаадукацыйных устаноў:
- «Святлафільтры»;
- «Дыск аптычны»;
- «Набор па геаметрычнай оптыцы»;
- «Прыбор для складання колераў спектра»;
- «Прызма прамога бачання».

· Тавары народнага спажывання:
- свяцільні;
- арыгінальныя сувеніры са шкла;
- лупы павелічальныя;
- касметычныя люстэркi.

· Паслугі па металаапрацоўцы:
- такарная апрацоўка (такарна-шрубарэзныя станкі);
- шліфавальная апрацоўка (кругла-, плоска-, резьба-,
унутры-, бясцентрава-, шліфавальныя станкі);
- фрэзерная апрацоўка (гарызантальна-, вертыкальна-фрэзерныя
станкі);
- зубанаразная апрацоўка і інш.
У цяперашнi момант
прадпрыемства паспяхова супрацоўнічае з кампаніямі Расійскай Федэрацыі,
Нарвегіі, Германіі, Сербіі, Туркменістана, Казахстана, Індыі, ЗША і іншых
краін.
ААТ «Завод «Оптык» з'яўляецца пастаянным удзельнікам
спецыялізаваных выстаў: у Рэспубліцы Беларусь – Міжнародная спецыялізаваная
выстава «Ахова здароўя Беларусі», Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай
тэхнікі «MILEX»; ў Расійскай Федэрацыі – Маскоўская міжнародная аптычная
выстава «MIOF», Міжнародная выстава сродкаў забеспячэння бяспекі дзяржавы «Interpolitex»,
Міжнародная спецыялізаваная выстава лазернай, аптычнай і оптаэлектроннай
тэхнікі «Фатоніка. Свет лазераў і оптыкі», Міжнародны ваенна-тэхнічны форум
«Армія».
Прадукцыя вырабляецца па тэхнічным патрабаванням і
спецыфікацыям заказчыка.
У фірмовым магазiне ААТ «Завод «Оптык» можна набыць свяцільні, тавары
народнага спажывання, акулярныя лінзы і гатовыя акуляры. Акрамя гэтага, можна
заказаць ачкі па рэцэпце, для гэтага ў магазiне ёсць шырокі асартымент акулярных апрау.
Магазiн
ААТ «Завод «Оптык» знаходзіцца па адрасе: г. Ліда, вул. Камуністычная, 51.
тэл.: 61 10
76 ЗАПРАШАЕМ ЗА ПАКУПКАМI!