Афіцыйны сайт

Паведамленні

ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!

У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна. Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін.
Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, якія ўтвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. 
З мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, пры наведванні ўчастка для галасавання РЭКАМЕНДУЕМ: 

- знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі); 
- выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш 1-1, 5 м); 
- прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі;
 - выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

З 24 ліпеня па 3 жніуня 2020 года ва ўчастковых камісіях арганізавана дзяжурства: з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу - з 12 да 14 гадзін. 

29 чэрвеня 2020 года ў будынку Лідскага раённага выканаўчага камітэта адбылося пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжаны  пытанні:
1.«Аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Лідскаму раёну»


2.«Аб узгадненні праекта рашэння Лідскага раённага выканаўчага камітэта «Аб некаторых пытаннях інфармавання выбаршчыкаў і перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Прыняты адпаведныя рашэнні.


29 чэрвеня 2020 года ў 17.00 у будынку Лідскага раённага выканаўчага камітэта (г.Ліда, вул. Савецкая, 8, 1 паверх) адбудзецца  пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будуць разгледжаны  пытанні:
1.«Аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Лідскаму раёну»
2.«Аб узгадненні праекта рашэння Лідскага раённага выканаўчага камітэта «Аб некаторых пытаннях інфармавання выбаршчыкаў і перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

24 чэрвеня 2020 г. на пасяджэнні Лідскага раённага выканаўчага камітэта будзе разглядацца пытанне аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  (г.Ліда, вул. Савецкая, 8, 1 паверх). Пачатак пасяджэння ў 14.30. Відэазапіс пасяджэння будзе даступны на сайце Лідскага райвыканкама 25 чэрвеня 2020 г. з 9.00 да 12.00. Спасылка на відэа: https://youtu.be/xMoMSUu9mAA
 
22 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім было разгледжана пытанне аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў,  адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі.

22 чэрвеня 2020 г. ў 9.30 у будынку Лідскага раённага выканаўчага камітэта (г.Ліда, вул. Савецкая, 8, каб.41) адбудзецца  пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў будынку Лідскага раённага  выканаўчага камітэта  (г.Ліда, вул. Савецкая, 8, каб.34) у рабочыя дні з 8.30 да 17.30 (перапынак з 13.00 да 14.00), а таксама 20 и 21 чэрвеня с 8.30 до 17.30 (перапынак с 13.00 до 14.00). Апошні дзень прыёму дакументаў – 21 чэрвеня 2020 г.

2 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Па ўзгадненні з Лідскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Лідскага раёна ўтвораны 74 участка для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прынята рашэнне аб узгадненні прапаноў аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2 чэрвеня 2020 года ў 9.00 у будынку Лідскага райвыканкама (г.Ліда, вул. Савецкая, 8) адбудзецца  пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
21 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні абраныя старшыня, намеснік старшыні, сакратар камісіі, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні. Больш падрабязная інфармацыя даступная ў падраздзеле   "Інфармацыя аб камісіях". 

 
21 мая 2020 г. у зале пасяджэнняў Лідскага райвыканкама (г. Ліда, вул. Савецкая, 8, 1 паверх) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 16 гадзін. 


19 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лідскага раённага Савета дэпутатаў і Лідскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Відэазапіс пасяджэння даступны на сайце Лідскага райвыканкама 19 мая 2020 г. з 14.00 да 17.00.


Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Лідскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Лідскага райвыканкама (г.Ліда, вул. Савецкая, 8) штодня  па 17 мая 2020 г. уключна з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.