Аб арганізацыі тэставага доступу да электроннай паслузе Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь
З 1
па 30 верасня 2017 года юрыдычныя і фізічныя асобы, якія заключылі з Рэспубліканскім
унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (НЦЭП) дагавор
на аказанне электроннай паслугі «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і
асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь»,
выведзенай на адзіны партал электронных паслуг (www:\portal.gov.by), змогуць
азнаёміцца з яе функцыянальнымі магчымасцямі і выканаць тэставую перадачу звестак у адпаведны орган унутраных спраў.
Электронная
паслуга «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без
грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь» даступная ў
асабістым кабінеце карыстальніка пры выкананні аўтарызацыі на адзіным партале
электронных паслуг з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП).
Тэставая
перадача звестак прызначана толькі для праверкі працаздольнасці паслугі.
Праверыць
фактычнае паступленне інфармацыі, перададзенай у рамках тэставання ў перыяд з 1
па 30 верасня 2017 года з дапамогай адзінага партала электронных паслуг, можна
звярнуўшыся па тэлефонах: (8 017) 218 52 51, 218 55 08 у буднія дні з 9.00 да
13.00 і з 14.00 да 18.00, назваўшы прозвішча, імя, імя па бацьку (калі маецца)
індывідуальнага прадпрымальніка, найменне фізічнай асобы альбо суб'екта
гасцінічнага гаспадарання і дату, калі выконвалася прадастаўленне інфармацыі.
У
мэтах праверкі функцыянавання паслугі досыць выканання адной (максімум двух)
паспяховай перадачы звестак.
У
выпадку адсутнасці доступу да электроннай паслугi ў асабістым кабінеце альбо пры ўзнікненні
іншых тэхнічных праблем, выяўленых пры запаўненні электроннай формы на партале,
трэба звярнуцца ў НЦЭП па тэлефоне: 8 (017) 229 30 00 у буднія дні з 8.00 да
19.00.
Звяртаем
увагу! Выкарыстанне паслугі ў рэжыме тэставага доступу не адмяняе
неабходнасць прадастаўлення звестак аб замежных грамадзянах і асобах без
грамадзянства ў орган унутраных спраў ва ўстаноўленым у цяперашні час парадку.
Выкарыстанне
электроннай паслугі для прадастаўлення звестак у орган унутраных спраў у мэтах
выканання патрабаванняў заканадаўства стане даступным ў поўным аб'ёме з 1 кастрычніка 2017 года.