 |
XVIII адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай вакальна-эстраднай
творчасці "Зорны дождж» (24.03.2018) ДУ «Палац культуры горада Ліды».
Фестываль-конкурс
дзіцячай вакальна-эстраднай творчасці "Зорны дождж» сабраў больш за 200
удзельнікаў з розных куткоў Беларусі. Узначальваў журы беларускі кампазітар і
выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага
універсітэта культуры і мастацтваў, аўтар папулярных песень, прадзюсер цэлага
шэрагу выканаўцаў на айчыннай эстрадзе – Алег Елісеенкаў. Гасцямі фестывалю
сталі пераможцы мінулых гадоў. Фестываль-конкурс «Зорны дождж» па праву стаў
мясцовай «фабрыкай зорак» для юных талентаў.
|
 |
АДКРЫТЫ РЭГІЯНАЛЬНЫ
ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС ДЗІЦЯЧЫХ АМАТАРСКІХ ТАНЦАВАЛЬНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ СЕЛЬСКІХ УСТАНОЎ
«КРЫШТАЛІКІ ЗАПРАШАЮЦЬ»
Штогод
адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс "Крышталікі запрошаюць" збірае
закаханых у танец юных выканаўцаў з розных рэгіёнаў і абласцей нашай
рэспублікі. У гэты дзень у зале Бярозаўскага гарадскога Дома культуры пануе
весялосць, добры настрой і, вядома ж, атмасфера спаборніцтва, жадання не толькі
выдатна выступіць, але і перамагчы. Арганізатарам і ініцыятарам фестывалю
з'яўляецца ўзорны ансамбль танца "Крышталікі" Бярозаўскага ГДК,
шырока вядомы не толькі на Лідчыне і ў Беларусі, але і за межамі нашай краіны.
Фестываль праходзіць у дзвюх намінацыях: "народны танец" і
"сучасны танец", у кожнай – па ўзроставых групах.
|
 |
Фестываль моладзевых субкультур «Молодёжная волна» (23.06.2018)
г.Ліда, Лідскі замак.
Фестываль маладзёжных
субкультур адбыўся ўжо ў другі раз. На працягу дня каля сцен Лідскага замка
працавалі шматлікія пляцоўкі, дзе былі прадстаўлены: тэатральны перформанс,
святло-лазернае шоу, выступленні веласіпедыстаў, скейтбардыстаў, ролераў,
ярнбомбінг (вулічнае вязанне), заняткі па пілатэсу і ёзе, брэйк-дансу,
сучаснаму і бальнаму танцах. Адбылася выстава лідскіх мастакоў, выступленні
лепшых творчых калектываў, танцавальны флэш-моб, квэст-гульні і фестываль
фарбаў. Яркім фіналам фестывалю сталі выступы рок-гурта «Прэмія», шоу-балета
Яўгена Якуша, DJ MODNO, MC BELEVSK.
|
 |
Раённае
свята “Каля замка на Купалу” адбылося ля Лідскага замка 7 ліпеня. Інтэрактыўныя
пляцоўкі і фотазоны, купальскія гульні і абрады, выстаўкі работ майстроў
дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва здзіўлялі гасцей свята. Усе купальскія
традыцыі продкаў былі вытрыманы: дзяўчыны пускалі на ваду вянкі, усе жадаючыя
шукалі папараць-кветку, палілі вогнішча, спявалі купальскія песні і вадзілі
карагоды. |
|
Шоў-праграма "Fire-Млын» (03.08.2018) ДУ «Палац культуры горада Ліды».
У шоў прынялі ўдзел Лідская фаер брыгада «Вогненныя крумкачы» і фаер
брыгады з Віцебска і Мінска. Праграму дапоўнілі яркія выступленні студыі
сучаснага танца «ArtDANCE STUDIO».
Відовішчныя пастаноўкі з арыгінальнымі
піратэхнічнымі спецэфектамі, багаты рэквізіт, разнастайныя «вогненныя» тэхнікі
і дынамічная музыка дазволілі кожнаму госцю атрымаць сапраўдную асалоду ад
магіі жывога агню. У рамках мерапрыемства быў праведзены экскурс у гісторыю
гэтага незвычайнага віду мастацтва.
|
 |
Святочныя
мерапрыемствы, прысвечаныя 695-годдзю горада Ліды (08.09.2018) г.Ліда.
695-годдзе
горада Ліды адкрыла ўрачыстая праграма «Твае года, твае стагоддзі – у славу будучых часоў». Тэатралізаванае
прадстаўленне крок за крокам дэманстравала станаўленне і росквіт любімага
горада. У аснову сюжэтнай лініі былі закладзеныя: Л-легенда, І-гісторыя,
Д-дасягненні, А-акцэнт у будучыню. Адзін за адным змяняліся эпізоды: «Год
заснавання Ліды - 1323», «Князь Гедымін і рыцарскае войска», «Легенда пра
князёўну Лідзіі», «Атрыманне Лідай Магдэбургскага права», «Уздоўж па Віленскай
...» – ажывалі героі гісторыі горада. На сцэне выступалі лепшыя творчыя
калектывы Лідчыны. У рамках святкавання юбілею горада адбыўся музычны вернісаж
«Мой город, цудоўны як песня» з удзелам калектываў і салістаў дзіцячых школ
мастацтваў горада Ліды, літаратурны марафон «Я вырас тут, мне горад гэты дарагі!»,
асфальтавы вернісаж для дзяцей «Малюем любімы горад» .
Ўрачыстасць фінальнай часткі цырымоніі
адкрыцця надаў вынас сцяга горада Ліды і выкананне песні «Слаўся, Ліда!», падчас
якога ўсе прысутныя падняліся са сваіх месцаў, каб выказаць павагу і любоў
гораду-юбіляру. Свята горада працягнуў
фестываль LIDBEER, хэдлайнерамі якога сталі знакаміты "Ленінград", Animal
Джаz, "Воплі Відаплясава", NIZKIZ і "Пачуццё палёту".
|
 |
Адным
з самых відовішчных мерапрыемстваў у рамках святкавання 695-годдзя Ліды стаў
рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны ДУ “Лідскі раённы цэнтр
культуры і народнай творчасці” і народнай студыяй рыцарскіх мастацтваў “Dies
Magna”. Жыхары і госці горада змаглі стаць сведкамі і ўдзельнікамі
рэканструкцыі яркіх гістарычных падзей, паглядзець на майстэрства конных
рыцараў і баі пешых, бліжэй пазнаёміцца з сярэднявечнымі мастацтвамі, акунуцца
ў атмасферу сярэднявечча.
Арганізатары рыцарскага турніру падрыхтавалі яркія
прадстаўленні: конны турнір, пешы індывідуальны рыцарскі турнір «Меч бастард» і
камандны рыцарскі турнір «Турнір пяцёрак» з удзелам рыцарскіх клубаў Беларусі і
Расіі, выступленне музычных гуртоў, майстар-класы па сярэднявечных танцах,
піратэхнічнае прадстаўленне і фаер-шоў.
|