Ваенны камісарыят
Ваенны камісарыят Лідскага раёна –
орган ваеннага кіравання, найважнейшымі напрамкамі дзейнасці якога з'яўляецца
ўдасканаленне сістэмы мабілізацыйнай гатоўнасці, тэрытарыяльнай абароны;
забеспячэнне выканання службовымі асобамі і грамадзянамі патрабаванняў
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і дзеючага заканадаўства па пытаннях абароны;
усебаковая падрыхтоўка грамадзян да службы ў арміі; вучэбна-прызыўная работа;
арганізацыя воінскага ўліку і браніравання ваеннаабавязаных запасу; сацыяльная
абарона і пенсійнае забеспячэнне пенсіянераў Міністэрства абароны і членаў іх
сем'яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на
тэрыторыі іншых дзяржаў, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне; увекавечанне памяці
абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Адрас: 231300, вул. Перамогі, д. 44, г. Ліда,
Гродзенская вобласць. тэл./факс: 8-0154-659745. Электронны адрас для зваротаў
грамадзян: voenkomat.lida@mod.mil.by Рэжым працы Ваеннага камісарыята Лідскага
раёна з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00. Штодня з 8.00
да 13.00, з 14.00 да 17.00 начальнікамі аддзелаў і груп ажыццяўляецца асабісты
прыём грамадзян:
Намеснік ваеннага камісара –
начальнік мабілізацыйнага аддзела
Ходар Трафім
Валер'евіч, тэл. 659744
Начальнік групы тэрытарыяльнай
абароны
Карповіч Валерый Валер'евіч, тэл. 659744
Начальнік аддзела прызыву на ваенную
службу
Бондараў Вадзім Анатольевіч, тэл. 659743
Вядучы спецыяліст па сацыяльнай
абароне і пенсійным забеспячэнні
Сакалова Ганна Іванаўна, тэл. 659740
Папярэдні запіс на
асабісты прыём да камісара Лідскага раёна ажыццяўляецца ў дзяжурнага па
ваеннаму камісарыяту і па тэлефоне 8(0154) 659745.