Гістарычная даведка
ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА ВАЕНКАМАТА ЛІДСКАГА РАЁНА
8 ліпеня 1944 года горад Ліда быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў. Вайна працягвалася, арміі патрэбныя былі новыя рэсурсы, неабходна
было аднаўляць ваенна-ўліковую працу на вызваленай тэрыторыі, і ўжо 10 ліпеня
1944 года Дырэктывай народнага камісара абароны СССР № 00148 быў створаны
Лідскі раённы ваенны камісарыят Баранавіцкай вобласці.
З 18 ліпеня 1944 года пачаліся адпраўкі ў чырвоную армію, і да
канца года было заклікана каля 3 тысяч чалавек.
Першы ваенны камісар са жніўня 1944 года па сакавік 1946 года, -
падпалкоўнік Буторын Іван Сцяпанавіч. У 1944 годзе практычна з нуля пачалося
будаўніцтва ваеннага камісарыята. З-за адсутнасці памяшканняў прыпісныя і
прызыўныя камісіі праводзіліся ў клубе Абутковай фабрыкі.
Велізарную працу ў пасляваенны перыяд па прыёме на воінскі ўлік,
працоўным і бытавым уладкаванні дэмабілізаваных з арміі і флоту ваеннаслужачых, аднаўленню і
будаўніцтву народнай гаспадаркі правялі ваенныя камісары
падпалкоўнік Лапатачка Фёдар Канстанцінавіч (05.08.1946 –
15.08.1947)
палкоўнік Рыбкін Міхаіл Дзмітрыевіч (30.09.1947 – 29.04.1954)
падпалкоўнік Даўгешка Максім Іванавіч (12.06.1954 – 26.06.1961)
палкоўнік Шарапаў Мікалай Рыгоравіч (26.08.1961 – 17.04.1963)
15 лістапада 1954 года ў сувязі з тэрытарыяльным дзяленнем
Лідскі раённы ваенны камісарыят пераведзены ў падпарадкаванне Гродзенскаму
абласному ваеннаму камісарыяту. Лідскі раённы ваенны камісарыят з 27 студзеня
2010 года перайменаваны ў ваенны камісарыят Лідскага раёна.
З пачуццём доўгу і высокай адказнасці кіравалі ваенным
камісарыятам у розныя гады:
палкоўнік Колабаӯ Мікалай Іванавіч (17.04.1963-10.12.1965)
падпалкоўнік Басаў Рыгор Данілавіч (15.12.1965 – 23.12.1966)
падпалкоўнік Зарэмба Арсентій
Матвеевіч (23.12.1966 – 25.10.1973)
падпалкоўнік Філімонаў Іван Мікалаевіч (25.10.1973 – 21.07.1976)
падпалкоўнік Новікаў Васіль Фёдаравіч (23.07.1976 – 04.01.1980)
палкоўнік Колас Яўген Андрэевіч (25.01.1980 – 20.07.1993)
палкоўнік Рагачоў Мікалай Мікалаевіч (09.08.1993 – 16.02.1995)
палкоўнік Зайцаў Генадзь Рыгоравіч (22.02.1995 – 17.12.1999)
палкоўнік
Грушкін Яўген Іванавіч (17.12.1999 – 24.07.2006)
палкоўнік Раманенка Вячаслаў Уладзіміравіч (27.07.2006 –
08.09.2014)
палкоўнік Херман Аляксандр Валер'евіч (09.09.2014 - 07.08.2018).
З 13 верасня 2018 года ваенны камісарыят Лідскага раёна
ўзначальвае падпалкоўнік Дакучаеў Віталь Аляксандравіч.
За многія гады структура і
штат ваеннага камісарыята зведала шэраг змяненняў, цяпер ваенны камісарыят
складаецца з камандавання, мабілізацыйнага аддзела, групы тэрытарыяльнай
абароны, аддзела прызыву на ваенную службу. Асабісты склад ваеннага камісарыята
Лідскага раёна сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі
забяспечвае выкананне патрабаванняў Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі
Беларусь па пытаннях абароны, сацыяльнай абароны ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў,
ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі
іншых дзяржаў, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Паспяхова
вырашае задачы мабілізацыйнай гатоўнасці і тэрытарыяльнай абароны,
арганізуе прызыў грамадзян на ваенную службу, а таксама ажыццяўляе
падрыхтоўку моладзі да ваеннай службы.