Афіцыйны сайт
10 сакавіка 2021

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА НАЯЎНАСЦЬ АРЭНДНЫХ ЖЫЛЫХ ПАМЯШКАННЯЎ ДЗЯРЖАЎНАГА ЖЫЛЛЁВАГА ФОНДУ на 10.03.2021 г.

 

У адпаведнасці з артыкулам 112 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь Лідскі раённы выканаўчы камітэт здае ў наём грамадзянам арэндныя жылыя неўладкаваныя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду:

 

Адрас

Колькасць пакояў

Агульная плошча, кв.м

1

г. Лiда, вул. Чайкоўскага, д. 28, кв. 1

2

45,5

2

г. Лiда, вул. Рачная, д. 25, кв.4

1

24,6

3

г. Лiда, вул. Гайдара, д. 8, кв. 2

2

47,2

4

г. Лiда, вул. Герцэна, д. 13, кв. 3

2

32,58

5

г. Лiда, вул. Свярдлова, д. 51, кв. 3

1

18,5

6

г. Лiда, вул. Лесазаводская,

д. 9, кв. 3

2

31,8

7

Лідскі раён, г. Бярозаўка,

вул. Савецкая, д. 7, кв. 2

1

28,6

8

Лідскі раён, г. Бярозаўка,

вул. Савецкая, д. 7, кв. 6

1

28,2

9

Лідскі раён, г. Бярозаўка,

вул. Нёманская, д. 2, кв. 5

1

16,7

10

Лідскі раён, г. Бярозаўка,

пер. Садовы, д. 17, кв. 2

1

34,9

 

Названыя жылыя памяшканнi будуць прадастаўляцца грамадзянам у парадку чарговасці, зыходзячы з даты пастаноўкі іх на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў. Пры адсутнасці заяў грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння, арэндныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду будуць прадастаўляцца грамадзянам, якія не стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

Заявы на прадастаўленне арэндных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаюцца службай «адно акно» Лідскага райвыканкама        з 10.03.2021 г. па 24.03.2021 г. (уключна).

 

Ўсталяваная базавая стаўка платы за карыстанне арэнднымi жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду ў памеры 0,2 базавай велічыні на 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

 

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 мая 2014 г. № 245 устаноўлены каэфіцыент, які ўжываецца пры вызначэнні памеру платы за карыстанне арэнднымі жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду: для г. Ліды - 0,4, для г. Бярозаўкі - 0,2.

 

Усталяваны каэфіцыент, які ўжываецца пры вызначэнні памеру платы за карыстанне арэнднымі жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, у якіх адсутнічае гарачае, халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), цэнтральнае ацяпленне, памяншаецца на 10 працэнтаў за кожны адсутны выгляд інжынернай сістэмы.