АТТ Лiдскае пiва
Кантактная
інфармацыя
Генеральны дырэктар –
Аўдрыўс Мікшыс Тэл.: +375
(154) 53-53-01 Факс: +375
(154) 53-53-03 E-mail: pivo@lidskoe.by Сайт
завода: www.lidskae.by Адрас: 231300
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Міцкевіча, 32 |
|
|
ААТ
«Лідскаепіва» - адзін з лідараўпіваварнайгаліны ў Рэспубліцы Беларусь.
Прадпрыемствавырабляепіва ў шклянойбутэльцы 0,33 і 0,5 л., у ПЭТ бутэльках 1 л., 1,5 л. і 2 л., у кегах.
Акрамяасноўнагапрадукта - піва - завод выпускаетаксамаслабаалкагольныянапоі,
натуральны квас браджэння, безалкагольныягазаваныя, сокаўтрымальныя,
энергетычныя і функцыянальныянапоі, пітнуюваду. У 2014
годзелідскіпіўзаводпершымсярод буйных піваварныхпрадпрыемстваўпачаў выпуск крафтавага (аўтарскага) піва «КалекцыяМайстра» (раней -
"Коллекция пивовара").
Буйныя міжнародныя
брэнды давяраюць «Лідскаму піву». З 2014 года прадпрыемства валодае ліцэнзіяй
на выпуск піва прэміум-класа Warsteiner, з 2015 - ліцэнзіяй на выпуск напояў
PepsiCo (Pepsi®, Mirinda®, 7UP®).
ААТ «Лідскае піва» -
найстарэйшы з дзеючых піўзаводаў рэспублікі. У 2016 годзе кампанія адзначыла
свой 140-ці юбілей і атрымала 140-ую ўзнагароду. Традыцыі броварства, вопыт
майстроў-півавараў, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, пастаяннае
тэхналагічнае пераўзбраенне вытворчасці - вось складальнікі поспеху, якія
дазваляюць прадпрыемству вырабляць якасную і запатрабаваную на рынку прадукцыю.
ААТ «Лідскае піва» - першае прадпрыемства піваварнай
галіны рэспублікі, якое атрымала міжнародны сертыфікат бяспекі харчовай
прадукцыі ІСО 22000: 2005, які гарантуе спажыўцу бяспеку выпускаемай
прадпрыемствам прадукцыі.
Сетка рэгіянальных аддзелаў продажаў ААТ «Лідскае
піва» размешчана па ўсёй рэспубліцы: Мінск, Гродна, Віцебск, Брэст, Гомель,
Магілёў. Прадукцыя завода цэніцца за мяжой, экспартуецца ў Расію, краіныПрыбалтыкі
і інш.
У 2009 годзе ААТ
«Лідскаепіва» ўвайшло ў склад міжнароднагаканцэрна «OLVI»
(Фінляндыя). Побач з беларускімпрадпрыемствам у групу «OLVI»
уваходзяцьпіваварныяпрадпрыемствыA.LeCoq(Эстонія), CesuAlus (Латвія), VolfasEngelman(Літва) і Olvi (Фінляндыя). У асноўнымспісе NASDAQ OMX
HelsinkiLtdакцыі «OLVI» каціруюцца з 1998 года.



