ЗАТ Аграпрамсельмаш
Кантактная iнфармацiя
Дырэктар - Маiсевiч Iван Iванавiч Тел.: +375 (154) 52-63-10,
52-02-68, 52-37-34
Тэл/факс прыемная: +375 (154) 52-87-47 Сайт прадпрыемства: www.apsm.by E-mail: elevplast@tut.by,
agropromselmash@rambler.ru Адрес: 231300 Рэспублiка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Лiда, вул. Качана, 19 |
Прапановы! •Прадпрыемства
зацікаўлена ў пашырэнні рынку збыту;
•Шукаем рэгіянальных
прадстаўнікоў па рэалізацыі прадукцыі.
|
Гісторыя развіцця прадпрыемства
З 1991 года па 1994 год прадпрыемствам былі
распрацаваны і асвоены элеватары на ланцугах, якія ўстанаўліваюцца на
бульбакапалку КСТ 1,4 А, элеватары на гумовыхрамянях, якія ўстанаўліваюцца на бульбакапалку
Л 652 ( аналаг КСТ 1,4 ).
З 1991 года па 2001 год прадпрыемства знаходзілася
на тэрыторыі завода "Лідсельмаш" і цалкам забяспечвала патрэбу завода
элеватарамі як для зборкі бульбакапалак, так і для пастаўкі на запчасткі.
З 2001 года па 2003 год былі асвоены ўласныя
вытворчыя магутнасці, абсталяваныя сучасным тэхналагічным абсталяваннем.
Прадпрыемства валодае высокакваліфікаванымі
кадрамі, дзякуючы якім былі асвоены новыя віды прадукцыі.
У 1991 годзе была асвоена бульбакапалка
КТН-2ВМ, якая прайшла паспяховыя выпрабаванні на Паўночна-Заходняй МВС ў Рассіі.
Прадпрыемства з'яўляецца пастаянным удзельнікам
найбуйнейшых выстаў, якія праводзяцца ў Расіі. У 1991 годзе прадпрыемства ўзнагароджана
дыпломам за бульбакапалку КТН-2ВМ выставы Расейскі фермер, якая праходзіла ў
Санкт-Пецярбургу. У кастрычніку 2002 года на Расійскай аграпрамысловай выставе
"Залатая восень", якая праходзіла ў Маскве, прадпрыемства таксама ўзнагароджана
дыпломам за бульбакапалку КТН-2ВМ.
На 2017г. прадпрыемства выпускае больш
за 35 найменняў сельскагаспадарчых машын, якія задавальняюць пажаданні самых патрабавальных кліентаў.
Вырабляемая
прадукцыя
•
бульбакапалкі розных мадыфікацый на міжрадзе 70,75 і 90см.;
•капальнік-валкаукладчык
лука, падборшчык лука, машына для ўборкі бацвіння караняплодаў;
•
раскідвальнік мінеральных угнаенняў і пяску;
•
машына для ўборкі кораняваляр'яны;
•
скутэр-падборшчык;
•
тэлескапічны канвеер;
•
запчасткі да бульбакапалак;
•
элеватары;
•
металічная тара;
•
плот, вароты.