Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

23 лістапада 2017

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па падрыхтоўцы транспарту да зімы пройдзе 24 лістапада

 
23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Кожнай машыне - зімовыя шыны!", прысвечаны тэме падрыхтоўкі аўтатранспарту да эксплуатацыі ў зімовых умовах, пройдзе 24 лістапада ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС. Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы, дзе нагадаюць уладальнікам транспартных сродкаў аб забароне з 1 снежня эксплуатацыі аўтамабіляў з летнімі шынамі, аб адказнасці за ігнараванне гэтага патрабавання ПДР, аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах. Пройдуць размовы з вадзіцелямі па прапагандзе выкарыстання зімовых шын. У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што з 1 снежня зімовая рызіна павінна быць устаноўлена на ўсіх колах аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т. Распазнаць дазволены зімой "аўтаабутак" можна па маркіроўцы ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакаў "М+S", "M&S", "M.S", "M S" або "All seasons". Вышыня рысунка пратэктара зімовых шын павінна быць не меншая за 4 мм. За ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, на якіх не ўстаноўлены зімовыя шыны, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да пяці дзясятых базавай велічыні (Br11,50). Калі ж на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны са зношаным пратэктарам, вышыня рысунка якога складае менш як 4 мм, такі транспартны сродак лічыцца няспраўным, а значыць яму забаронены ўдзел у дарожным руху. Такая няспраўнасць вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Паўторнае на працягу года такое ж парушэнне прывядзе да штрафу ў памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.-0-