Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

4 лістапада 2019

Сусветны дзень мужчын адсвяткавалі ў Тарноўскім Доме культуры

Традыцыйна лічыцца, што ў мужчын ёсць толькі адно свята ў годзе – Дзень абаронцы Айчыны. Але тыя мужчыны, якія ніяк не звязаныя з арміяй атрымалі шанец адзначыць «мужчынскі варыянт 8 сакавіка» – Сусветны дзень мужчын, які адзначаецца 2 лістапада. У Тарноўскім Доме культуры з такой нагоды адбылася канцэртная праграма «Беражыце мужчын».

         Святочная атмасфера адчувалася яшчэ ў фае Тарноўскага Дома культуры: тут для мужчын былі арганізаваны актыўныя зоны – спартыўны інвентар, інтэлектуальныя настольныя гульні, а таксама гульні на сілу і спрыт.

 

         Творчыя калектывы Лідскага раёна і артысты Тарноўскага Дома культуры парадавалі гледачоў насычанай і цікавай праграмай. У спрыяльнай і сяброўскай абстаноўцы са сцэны гучалі песні, байкі, паэтычныя віншаванні прадстаўнікам моцнага полу. З задавальненнем мужчыны ўдзельнічалі ў жартоўнай забаўляльнай праграме з конкурсамі і віктарынамі, дзе праяўлялі такія якасці, як кемлівасць і знаходлівасць, уменне з гумарам выходзіць з розных сітуацый.    Жанчыны, у сваю чаргу, пастараліся стварыць максімальна цікавую і святочную атмасферу «віноўнікам» урачыстасці. Як вядома, «шлях да сэрца мужчыны вядзе праз страўнік» і таму гаспадыні прыгатавалі свае фірменныя стравы і ад душы частавалі прысутных мужчын.