Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

12 июля 2017

У мінулую нядзелю прайшоў кірмаш талентаў “Гучыць над Гудамі прыпеўка”


          “Гучыць над Гудамі прыпеўка”                                                 Невыпадкова брэндавым мерапрыествам у філіяле “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга” стаў кірмаш талентаў “Гучыць над Гудамі прыпеўка”. Бо тут вельмі любяць народную музыку і песню. Нездарма ж кажуць, што прыпеўка - родная сятра народнай песні.                                 У мінулую нядзелю на свята прыехалі прыпевачніцы з аграгарадкоў: Беліца, Ганчары, Ёдкі. Крупава, Пескаўцы. Удзельнічалі таксама жыхарка з вёскі Калясішча Рэгіна Вегждзеновіч (дарэчы ёй 86 гадоў) і трыо клуба “Актыўнае даўгалецце” ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. У дзіцячай катэгорыі прынялі удзел аматары прыпевак з Дуброўні і Гудаў.        Трэба адзначыць, што глядзельная зала на гэты раз была амаль запоўнена і гледачы кожнага удзельніка шчыра падтрымлівалі апладысментамі. Панаваў святочны настрой і прыемна цешыў слых добра складзены на роднай мове сцэнарый, які даносілі да слухачоў вядучыя конкурсу Вольга Бальцэвіч і Андрэй Колышка                                     У склад журы ўваходзілі: Таццяна Лісоўская – намеснік дырэктара ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, Руслан Мельнік – старшыня Крупаўскага сельскага Савета, Лілія Мацкевіч – галоўны спецыяліст па ідэалогіі РСУП “Саўгас Лідскі”. Журы аднадушна прысудзіла першае месца “Лесапеднаму батальёну ”з аграгарадка Ганчары, другое месца Марыі Бальцэвіч з аграгарадка Гуды і трэцяе месца трыо: Лора Васільева, Лілія Лютчык, Станіслава Анацка з клуба “Актыўнае даўгалецце” ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Спецыяльным прызам адзначаны Галіна Сафонава і Тамара Пяцько з аграгарадка Пескаўцы.               Госць мерапрыемства - народны вакальны гурт “Ятрачанка” з Дзятлава