Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

11 декабря 2018

Танцуюць усе! Касцюміраваны танцавальны батл даў старт дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» на Лідчыне

http://lidanews.by/news/life/15440news.html

Атмасфера палёту фантазіі і бязмежнай весялосці панавала ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, а паркет тут быў самым гарачым. На ім сышліся каманды ўстаноў адукацыі, каб уступіць у танцавальны батл і даказаць, што менавіта яны самыя музычныя і рытмічныя, іх танец самы цікавы і запальны, нарэшце, што ў іх будзе самы вясёлы Новы год. Менавіта на такой ноце распачалася сёлета на Лідчыне традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.