Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

12 июля 2017

Раённае свята “Каля замка на Купалу”

 Раённае свята “Каля замка на Купалу”                                             Калі сонейка, як кажуць у народзе, закацілася за край зямлі, лідзяне пачалі збірацца на пляцоўку каля замка святкаваць Купалле. Урачыстыя фанфары “Белая Русь ты мая ..”абвясцілі аб пачатку свята,  пасля якіх, народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” ДУ “Палац культуры г. Ліды ” з адмысловым запалам прадставіў фальклорна-абрадавую дзею “На Івана на Купалу”. Затым творчую эстафету пераняў танцавальны калектыў “Крэсовы забавы ”Дома польскага. Выступілі і госці: вакальны гурт “Купалінка”беларускай суполкі “Крыніца”     з літоўскага горада Клайпеда.                                                                     Усе купальскія традыцыі продкаў на нашым свяце былі вытрыманы. Філіялы: “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр”,”Дварышчанскі Дом культуры”, “Беліцкі дом культуры” арганізавалі пляценне і продаж вянкоў. З задавальненнем прысутныя куплялі вянкі і пускалі на ваду. Даспадобы жыхарам прыйшліся і гульні Купалля: перацягванне каната,  “кумаванне” (дзе удзельнікі паілі адзн аднаго півам), бітва на бярвяне мяшкамі з сенам. Шмат жадаючых было знайсці чароўную папараць-кветку. На сучасны лад была праведзена гульня - квэст “У пошуках папараць кветкі”. Заключным акордам свята “Каля замка на Купалу ” стала купальскае вогнішча.                                          Далейшы працяг ўжо адбываўся ў замку, дзе аж да ранку ладзілася святочная дыскатэка.