Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

12 июля 2017

Александрыйскае цяпло купальскай ночы

Александрыйскае цяпло купальскай ночы

 

8 ліпеня 2017г. у г.Александрыі Магілёўскай вобласці адбылося рэспубліканскае свята “Купалле”. У складзе дэлегацыі ад Гродзенскай вобласці мелі гонар прадстаўляць Лідскі раён супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Акрамя творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь Александрыя прымала дэлегацыі з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі.

Па беразе р.Днепр працавала ярмарка “Горад сяброўства”, якая складалася з тэматычных вуліц-экспазіцый у выглядзе кампазіцый народнай творчасці рэгіёнаў Беларусі і краін-удзельніц свята.

Кожны святочны падворак дэманстраваў традыцыйнае рамясто з майстар-класам, выставы-продажы сувенірнай прадукцыі, песенны фальклор, побытавыя танцы, гульні і конкурсы для гледачоў, рэгіянальны народны строй.

Фальклорна-этнаграфічны гурт “Талер” прымаў удзел у святочным канцэрце “Купальскае спатканне над Дняпром” разам з творчымі калектывамі абласцей рэспублікі і гасцямі краін-удзельніц на “Малой сцэне” Александрыі. Песня “Ой, пойдзем сястрыцы” гучала акапэльна. Задаволеныя гледачы цёпла прымалі выступленне апладысментамі.

Са сцэнічнай пляцоўкі ад творчых калектываў Гродзенскай вобласці “Талер” выканаў акапэльную песню “Пятровая ночка”. Песня арганічна перапляталася з іншымі абрадавымі матывамі. Рушнікі з купальскай сімволікай, вянкі з пахучых палявых кветак у кожным куточку вуліц нагадвалі аб зеніце лета, росквіту прыроды і чалавечага жыцця.

Творчы калектыў г. Астраўца прадставіў на суд журы далікатны вянок, упрыгожаны гірляндамі кветак ў тэхніцы саломапляцення. Дзякуючы калегам з Астраўца, у конкурсе купальскіх вянкоў Гродзенская вобласць заняла пачэснае ІІІ месца.
Калектывы рэгіянальных падворкаў прыкладалі ўсе намаганні, каб прывабіць найбольш гледачоў і ганаровых гасцей менавіта да сябе. Добразычлівая атмасфера, дух весялосці аб’ядналі паміж сабою незнаёмых людзей так, што словы “сябр” і “сусед” сталі амаль сінонімамі. На падворку Гродзеншчыны аматары і прафесіяналы ткацкага рамяства паглядзелі на майстар-клас ад Сільвановіч В., якая падзялілася вопытам адраджэння фактурнага ткацтва на Лідчыне, дала практычныя парады. Гурт “Талер” пасля прывітальнай “Добры дзень вам, госці!”, песнямі жартоўнага зместу выклікаў на тварах гледачоў усмешкі. Людзей не было патрэбы запрашаць на побытавыя танцы – ногі самыя кідаліся ў скокі. Добры настрой наведвальнікаў падворка падтрымлівалі калектывы з Воранава, Іўя, Мастоў, Росі, Астраўца і інш. раёнаў Гродзеншчыны. Высока быў ацэнены святочны народны касцюм Панямоння – візітная картка супрацоўнікаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. На прыкладзе Лідчан знайшлося шмат жадаючых пашыць свае строі так жа пэўна і дасканала.
Нішто так не збліжае людзей, як агульныя традыцыі, што засталіся нам ў спадчыну з язычніцкіх часоў. На думку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, куды б чалавека не завёў лёс, ён павінен памятаць пра свае карані і заўсёды вяртацца на сваю малую Радзіму.
У цемры ночы, у нямым захапленні назіралі людзі за велізарным вогнішчам, языкі полымя якога віліся ў неба як душы нашых продкаў…