Официальный сайт
 
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04
 

5 октября 2020

1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей

  1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей. У гэты дзень супрацоўнікі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” і актыўныя чытачы выказвалі пажылым словы ўдзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу, за іх мудрасць і сардэчнасць. Бібліятэкамі былі арганізаваны і праведзены гадзіны ўспамінаў, літаратурна-паэтычныя гадзіны, вечары адпачынку і зносін, літаратурна-музычныя вечары з канцэртнымі нумарамі і чаяваннем.

Філіялам “Гудская сельская бібліятэка” праводзіўся вечар-сустрэча “Людзі пажылыя, сэрцам маладыя” сумесна з ДУК “Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу”. Для запрошаных гасцей прайшла забаўляльная праграма ў тэматыцы свята, вясёлыя і займальныя віктарыны, госці спявалі і танцавалі, не звяртаючы ўвагі на ўзрост. У гонар Дня пажылых людзей для гасцей быў арганізаваны святочны стол са салодкімі пачастункамі і восеньскімі дарамі.

Тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылася вечарына-ушанаванне “Срэбра валасоў і золата сэрцаў”, якая сабрала за святочным сталом даўніх і вельмі актыўных чытачоў бібліятэкі. На сустрэчы распавялі пра гісторыю з’яўлення свята, гучалі вершы, праводзіліся віктарыны: “Іван-траўнік”, “Здароўе”, загадкі аб пажылых людзях. Вядучыя сустрэчы павіншавалі прысутных са святам, затым далі зваротнае слова гасцям. За сталом усе, хто прыйшоў не толькі віншавалі адзін аднаго, але і ад душы гутарылі, успамінаючы мінулыя гады. Перад гасцямі з музычным віншаваннем выступіў выхаванец Лідскай дзіцячай музычнай школы Аляксандр Савянкоў.

1 кастрычніка ў філіялах “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка” і “Бердоўскі КДЦ” традыцыйна прайшоў вечар-прысвячэнне да Дня пажылога чалавека “Сустрэча для душы”. У праграме вечара было шмат цікавага: прывітанне і віншаванне з днём пажылога чалавека, ушанаванне юбіляраў, літаратурныя і музычныя конкурсы.

Да Міжнароднага дня пажылых людзей у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” была праведзена святочная вечарына “Людзі сталыя – сэрцам маладыя”. Сярод шчырых віншаванняў, цёплых слоў, прысутныя ўспаміналі сваю маладосць: вучобу, працу, адпачынак. Падчас свята жанчыны чыталі вершы і спявалі песні. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава літаратуры, якая змяшчае рэцэпты прыгажосці і маладосці, здароўя і даўгалецця.

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзілася літаратурна-музычная праграма “Золотые страницы осени”. Удзельнікі мерапрыемства пачулі шмат добрых слоў і пажаданняў у свой адрас, атрымалі магчымасць прыемна адпачыць. Яны актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і віктарынах, з задавальненнем спявалі прыпеўкі. Прыемным падарункам да гэтага свята стала выступленне інвалідаў з сацыяльнага цэнтра. Прысутныя былі да глыбіні душы кранутыя пранікнёным, шчырым выступам рабят.

Сёння бібліятэкі служаць для пажылых людзей цэнтрам стабільнасці, прававой і псіхалагічнай падтрымкі. А бібліятэкар для іх – гэта зносіны, сустрэча з цікавымі кнігамі, атрыманне новых уражанняў і цікавай інфармацыі. 1 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Тарноўская сельская бібліятэка” наведаў сваіх актыўных чытачоў залатога ўзросту на даму, каб павіншаваць з Міжнародных днём сталых людзей і паразмаўляць на тэму “Сцяжынкамі дабрыні і павагі”.

Гэта толькі частка мерапрыемстваў, якія прайшлі ў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” да Дня пажылых людзей у рамках 10-й абласной дэкады “Залаты ўзрост”. Шанаваць, ганарыцца, паважаць – менавіта так неабходна кожны дзень адносіцца да старэйшага пакалення. Дзень пажылых людзей – гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення. Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе. Але галоўнае, у чым яны маюць патрэбу – увага.


ФОТА