Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

3 декабря 2018

З 1 снежня па 22 студзеня аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае наведаць выстаўку “Калядны вянок”

 Пачынаюцца самыя светлыя і вясёлыя дні, якія дыхаюць святам: на вуліцах гарадоў запаляцца калядныя елкі і адкрыюцца кірмашы, усе пачнуць рыхтавацца да Каляд…

З 1 снежня па 22 студзеня  аддзел рамёстваў  і традыцыйнай культуры запрашае наведаць выстаўку “Калядны вянок”. Наведвальнікі выстаўкі пазнаёмяцца з нацюрмортамі, пейзажамі, кампазіцыямі, якія выкананы ў аўтарскім стылі ўнікальнай тэхнікі – фларыстыкі. Выстаўка насычана казачнымі зонамі, дзе вы зможаце зрабіць прыгожыя фатаграфіі. 

Наведаць выстаўку можна з аўторка па суботу з 8:30 да 17:30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая, 12.

Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.

Тэлефон для сувязі 52-62-48.