Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

15 октября 2019

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае на СВЯТА ТКАЦТВА

 

Сярод розных традыцыйных рамёстваў, здаўна распаўсюджаных у народным побыце беларусаў, ткацтва лічылася адным з самых паважаных і неабходных.

19 кастрычніка ў 12 гадзін ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбудзецца СВЯТА ТКАЦТВА,  прысвечанае ручніку, як жыццёваму шляху чалавека, які суправаджаў любую падзею ў яго жыцці. У рамках  свята  запланавана выстаўка ручнікоў «Узоры маёй бабулі», песні, гульні, майстар-класы па ткацтву. Госці свята маюць магчымасць прыняць удзел у абрадавых дзеяннях.

Выстаўка «Узоры маёй бабулі» (будзе працаваць з 19 кастрычніка па 30 лістапада) распавядае аб асаблівасцях ручнога ткацтва, яго гісторыі і традыцыях, працэсе вытворчасці. Шырока прадстаўлены прылады і прыстасаванні для апрацоўкі льну і атрымання ўзорыстых тканін: часалкі, цёрніца, трапло, прасніцы, верацёны, калаўроты, чаўнакі, цэўкі,  сукала, кросны. Экспануюцца ўнікальныя, разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання  ручнікі з ільну  і воўны.  Асаблівая ўвага надаецца разгляду традыцыйнай для тэрыторыі Лідчыны тэхніцы ткацтва: белаўзорыстаму палатну, захаванаму ў кампазіцыі старадаўніх ручнікоў. Выстаўка будзе працаваць з аўторка па суботу з 8.30 да 17.30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая 12.

Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.

Будзе вельмі цікава!!! КАЛІ ЛАСКА, ЗАПРАШАЕМ!!!