Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

27 сентября 2018

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае на СВЯТА ТКАЦТВА

 Сярод розных традыцыйных рамёстваў, здаўна распаўсюджаных у народным побыце беларусаў, ткацтва лічылася адным з самых паважаных і неабходных.

6 кастрычніка ў 12 гадзін ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбудзецца СВЯТА ТКАЦТВА,  прысвечанае беларускаму народнаму тэкстылю. У рамках свята  запланавана выстаўка этнаграфічных вырабаў ткацтва “Да роднага парога”, тэатралізаванае прадстаўленне, юмарыстычныя імпрэзы, песні, гульні, майстар-класы. На свята запрошаны майстры з розных раёнаў Гродзеншчыны, эксперты і госці з Мінску.

Выстаўка “Да роднага парога” (будзе працаваць з 6 кастрычніка па 10 лістапада) распавядае аб асаблівасцях ручнога ткацтва, яго гісторыі і традыцыях, працэсе вытворчасці і апрацоўцы лёну. Экспануюцца ўнікальныя, разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання вырабы з ільну  і воўны – ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны. Шырока прадстаўлены інструменты для апрацоўкі льну і атрымання ўзорыстых тканін: часалкі, цёрніца, трапло, прасніцы, верацёны, калаўроты, чаўнакі, цэўкі,  сукала, трапло. Асаблівая ўвага надаецца разгляду традыцыйнай для тэрыторыі Лідчыны тэхнікі ткацтва: белаўзорыстае палатно, захаванае ў кампазіцыі старадаўніх ручнікоў і абрусаў. Выстаўка будзе працаваць з аўторка па суботу з 8.30 да 17.30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая 12.

Арганізатар і адказны за дзейнасць выставы - малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.

Будзе вельмі цікава!!! КАЛІ ЛАСКА, ЗАПРАШАЕМ!!!