Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231300, г. Лида,
ул. Советская, 8
Электронная почта:
Lidaisp@mail.lida.by
Телефон: (80154) 53-40-03
Факс: (80154) 53-40-04

11 октября 2019

Правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрычных абагравальных прылад і прыбораў

 Паважаныя,Лідчане,у сувязі з пахаладаннем не варта забываць пра выкананне правілаў бяспечнай эксплуатацыі электрычных абагравальных прылад, якімі вы пачынаеце карыстацца да пачатку ацяпляльнага сезона.

Дзяржэнергагазнагляднагадвае, што катэгарычна забаронена карыстацца самаробнымабагравальнікамі, а таксама абагравальнікамі з адкрытымі спіралямі,якія ў любы момант могуць стаць прычынай пажару.Нават калі электраабагравальнік адказвае ўсім патрабаванням пажарнай бяспекі,пакідаць яго без нагляду ўключаным у сетку нельга. Неабходна рэгулярна правяраць бытавыя электрапрыборы, у прыватнасці электраабагравальнікі, станп праводкі,разетак,выключальнікаў,штэпсельных раздымаў. Калі электрапрыбор няспраўны, яго трэба неадкладна выключыць і аддаць у рамонт.

Калі вы ўсё ж карыстаецеся электраабагравальнікамі, то варта памятаць наступныя правілы іх бяспечнай эксплуатацыі:

- Не пакідайце абагравальнік улучаным на ўсю ноч, а таксама без нагляду;

- Не ўсталёўвайце электрапрыборы на праходзе і ў тых месцах, дзе на іх можа нешта зваліцца;

- Не выкарыстоўвайце электрапрыборы для сушкі бялізны і абутку;

- Усе электраабагравальнікі ў кватэры павінны быць спраўныя, пажадана з сістэмай аварыйнага выключэння (на выпадак яго перагрэву ці падзення);

- Вымаючы вілку з разеткі, не цягніце за шнур: ён можа абарвацца і агаліць правады, якія знаходзяцца пад напругай. Адной рукой прытрымвайце разетку, а іншай вымайце вілку;

- Не спрабуйце рамантаваць зламаную вілку прылады, а адразу замяніце;

- Не ўключайце некалькі прылад у адну разетку, а таксама праз падаўжальнікі, фільтры, траякі адначасова: можа адбыцца кароткае замыканне;

- Усталёўвайце абагравальнік на падстаўку з нягаручых матэрыялаў;

- Не размяцайце сеткавыя правады пад дываном і не стаўце на іх цяжкія прадметы.

Абавязкова кантралюйце дзяцей, якія знаходзяцца дома, каб яны трымаліся далей ад гарачых абагравальнікаў, гэта можа прывесці да апёкаў і траўматызму. Сыходзячы з хаты, выключайце і вымайце шнуры ўсіх электрапрыбораў, апроч халадзільніка. На выпадак надзвычайнага здарэння абмяняйцеся нумарамі тэлефонаў з суседзямі па лесвічнай клетцы.

Памятайце, што ад строгага выканання патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў залежыць Ваша жыццё і жыццё Вашых блізкіх.

 

Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Андрэй Боландзь