Версія для друку
Памер
+
Друк

Мерапрыемствы, якія адбыліся ўпершыню

01.01.2019
 

Адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс «ArtDANCE Fest» (14.04.2018)              ДУ «Палац культуры горада Ліды».

       Адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс «ArtDANCE Fest» прадэманстраваў усю шматграннасць сучасных харэаграфічных напрамкаў Беларусі. Конкурсная праграма праходзіла ў розных узроставых катэгорыях ад 3 да 50 гадоў па чатырох намінацыях: "Народны танец і стылізацыя», «Сучасны эстрадны танец», «Чэрлідынг» і «Стрыт данс» (вулічны танец). Колькасць удзельнікаў фэсту перавысіла 650 чалавек з Ліды, Бярозаўкі, Гродна, Маладзечна, Свіслачы, Баранавічаў.
 
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці напярэдадні Вялікдзеня ўпершыню за сваю дзейнасць разгарнуў выставу-продаж «Вербны кірмаш». Размясцілася яна на плошчы каля гісторыка-мастацкага музея. У экспазіцыі – вялікі выбар вербаў, велікодных сувеніраў: пісанкі, абярэгі, мяккія цацкі, вязаныя рэчы, вырабы ў тэхніцы квілінг і шмат іншага цікавага. Лідчане з задавальненнем набывалі велікодныя сувеніры і святочны настрой!
 
Раённы сацыяльна-культурны праект для людзей сталага ўзросту «Сцяжынкамі дабрыні і павагі» даў старт 19 красавіка ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна, дзе адбыўся святочны вечар-сустрэча з доўгажыхарамі аграгарадка «Старонкі памяці маёй». Праект закліканы акружыць цеплынёй і клопатам кожнага сталага чалавека на вёсцы. 
 
29 верасня ў аграгарадку Ходараўцы адбылося брэндавае мерапрыемства – гарбузовы фэст “Каралева восені”, які праводзіўся ўпершыню.  У межах свята была арганізавана выстаўка разнастайных дарункаў восені “Гарбузовы цуд”, работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жыхароў аграгарадка, праводзіліся майстар-класы па карвінгу на гарбузах, працавала гульнёва-забаўляльная пляцоўка з аквагрымам, атракцыёнамі для дзяцей і дарослых. Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах. 
 
30 верасня ў аграгарадку Дзітва адбылася яркая падзея – конкурсная шоу-праграма «Элегантны ўзрост – 2018». Гэта мерапрыемства арганізавана ў рамках раённага сацыяльна-культурнага праекта для людзей сталага ўзросту «Сцяжынкамі дабрыні і павагі» і стала яго яркай кульмінацыяй. Конкурс падрыхтаваны работнікамі Дзітвянскага Дома культуры і Лідскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У рамках шоу-праграмы свае таленты прадэманстравалі шэсць удзельніц залатога ўзросту з аграгарадка Дзітва і горада Ліды. Канкурсанткі прадставілі творчыя нумары, якія паказалі, колькі таленавітых і актыўных людзей сталага ўзросту жыве ў Лідскім раёне! 
 
30 верасня ў аграгарадку Ганчары арганізавана выдатнае свята – праменад талентаў «А мы з Прынёманскага краю!», які сабраў самых таленавітых прадстаўнікоў залатога ўзросту з мэтай творчай самарэалізацыі. У гэты дзень за сваёй хвілінай славы ў Ганчарскі Дом культуры прыйшлі самыя таленавітыя людзі сталага ўзросту Ганчарскага сельскага Савета. Удзельнікамі праграмы прадставілі творчыя нумары, выступілі сямейныя дуэты, таксама ў рамках праграмы былі падрыхтаваны выставы рукадзелля. Выдатны настрой усім прысутным падаравала выступленне народнага сямейнага клуба людзей сталага ўзросту «Печкі-лавачкі».юдзей сталага ўзросту жыве ў Лідскім раёне! 
 
У 2018 годзе  ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» стартаваў наватарскі праект, накіраваны на ўсеабдымны клопат аб людзях сталага ўзросту – раённы аздараўленча-прафілактычны праект для людзей сталага ўзросту «Імпульс». У рамках фарміравання здаровага ладу жыцця людзей сталага ўзросту ў філіялах Цэнтра культуры паўсюдна праводзяцца спартыўна-аздараўленчыя эстафеты, гульні, інтэлектуальныя конкурсы і віктарыны, урокі прыгажосці і здаровага харчавання, фітасустрэчы. 
 
У кастрычніку 2018 года ў дзейнасць ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» укаранёны новы праект-ушанаванне «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». Асноўная мэта – акружыць увагай людзей працы і юбіляраў. У рамках праекта праведзены шэраг яркіх, запамінальных святаў і святочных праграм: свята «Нашы землякі – наш гонар» у аг.Ганчары, святочныя праграмы «Славім вашу працу на зямлі!» ў аг.Беліца, «Хвала рукам, што пахнуць хлебам» ў аг.Бердаўка, «Гаспадары зямлі нашай» у аг.Дворышча, «Слава чалавеку працы» ў аг.Мажэйкава, «Жыві і будзь здаровы, чалавек працы!» ў аг. Тарнова, раённая конкурсная праграма сямейных дынастый «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся» ў аг.Гуды.
 

Сямейна-забаўляльная праграма "Папа-Fest» (03.08.2018) ДУ «Палац культуры горада Ліды».

      Упершыню ў горадзе ў рамках свята сямейнага адпачынку адбыўся імправізаваны фестываль «Тата-Фэст». Старт мерапрыемству даў «парад татаў». Інтэрактыўная праграма народнага тэатра гульні «100 сяброў» дазволіла паўдзельнічаць татам і дзядулям у рухавых конкурсах і віктарынах. Удзельнікі з задавальненнем, пад бурныя апладысменты, дэманстравалі хуткасць, спрыт, артыстызм і крэатыў. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у сямейным конкурсе малюнка і стварыць лепшы партрэт таты.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lida.by/by/merapryemstvy-jakija-adbylisja-upershynju-by/

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА