Версія для друку
Памер
+
Друк

На шляху руху этнографаў і экспертаў у рамках праекта Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва

 З 19 чэрвеня 2019 г. у горадзе Лідзе стартаваў праект "Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця традыцыйных рамёстваў і турызму «ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва" Латвія-Літва-Беларусь " Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг. вядучы Бенефіцыяр праекта  аддзел  культуры Лідскага райвыканкама.

З 22 па 26 чэрвеня ўдзельнікамі праекта арганізаваны першыя мерапрыемствы ў рамках праекта-экспедыцыі (у Лідскім і Воранаўскім раёнах). Вынікі экспедыцый парадавалі этнографаў і экспертаў, якія збіралі інфармацыю пра побыт мясцовых жыхароў, ўклад жыцця, драўлянае дойлідства, рамёствы. У вёсцы Мігуны Лідскага раёна аповяд пра майстроў па дрэве аказаўся вельмі цікавым і змястоўным: сталі вядомымі прозвішчы мужчын-плотнікаў, якія займаліся разьбой па дрэве ў в.Мігуны і в. Эйтуны. Прадметы ткацтва, як адзначаюць спецыялісты, добра захоўваюцца ў хатніх умовах на нявызначаны тэрмін, а на драўлянае дойлідства ўплываюць знешнія фактары навакольнага асяроддзя і працэсы ўрбанізацыі. Майстрыхі па ткацтве, якія сустрэліся на шляху  этнографаў і экспертаў, былі ў годнай павазе, сталым узросце. Знайшліся і людзі, якія захавалі матуліны "дываны". Яны да гэтага часу прыязджаюць у бацькоўскую вясковую хату, каб падтрымліваць парадак у памяць аб блізкіх людзях. Мясцовыя жыхары з гонарам паказвалі дываны, посцілкі, ручнікі сваіх матуль. Самымі дзівоснымі аказаліся белыя баваўняныя пакрывалы на ложак і накідкі на подушкі, ільняныя ручнікі, вышытыя каляровай гладдзю. Вялікая колькасць белага колеру ў інтэр'еры пакоя стварае ўрачысты выгляд, а яркія кветкі – захапленне і святочны настрой.

У вёсцы Мігуны Бурак Юзэфа Адольфаўна 1942 г. н. здзівіла не толькі ткацтвам, але і вышыўкай на ручніках двухбаковай гладдзю, што сведчыць аб высокай якасці выраба.

У вёсцы Радзівонішкі былая ткачыха, актыўная прыхаджанка Храма Успення Прасвятой Багародзіцы, Рыхліцкая Валянціна Васільеўна 1941 г. н., распавяла пра цуды хрысціянскага жыцця і аб шматлікіх ахвяраваннях вяскоўцаў для храма ў выглядзе ткацтва. У руках Валянціна Васільеўна трымае ручнік 100-гадовай даўніны, які падарыла храму Кастусік Часлава, жыхарка дадзенай вёскі.

У в. Левашы аб сваёй маці-ткачысе распавяла дачка, Чыжык Надзея Вітольдаўна 1953 г.н. Практычныя навыкі маці атрымала ад сваёй маці, Муліцы Марыі Міхайлаўны (1932 - 2013гг.). Ткацтва было жыццёвай неабходнасцю, і Марыя Міхайлаўна годна справілася з патрабаваннямі часу. Выходзячы замуж, як і патрэбна, у працавітай дзяўчыны быў поўны куфар пасагу, і прыгожая разьбяная шафа для вопраткі, які вырабілі цесляры-аднавяскоўцы. Ткацтва двух пакаленняў ганарова захоўваецца і па сённяшні дзень у доме бацькоў Надзеі Вітольдаўны, сама ж Надзея Вітольдаўна ў маладосці захаплялася вышыўкай крыжыкам.

Сабраныя звесткі: вопыт і традыцыі запраўкі ткацкага станка, тэкстыльныя ўзоры ткацтва, крой і пашыў нацыянальнага касцюма; неабходны  для падрыхтоўкі метадычнага матэрыялу. Адабраны і перапрацаваны матэрыял экспертам па этнакультуры і этнографам са шматлікімі фотаздымкамі, відэасюжэтамі і інтэрв'ю будзе адаптаваны для электронных кіёскаў у Літве і ў Беларусі.

Наступным мерапрыемствам у рамках праекта будзе экспедыцыя на тэрыторыі Літвы, куды паедуць і беларускія ўдзельнікі праекта з 19 па 23 жніўня 2019 г.










Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lida.by/by/lida-news-by/view/na-shljaxu-ruxu-etnografau-i-ekspertau-u-ramkax-praekta-pragramy-transgranichnaga-supratsounitstva-2163-2019/

© Лiдскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА