Офицальный сайт Лидского районного исполнительного комитета    
   
     
 
 
2017.01.10

6 студзеня 2017 года Ваверскім Домам культуры праведзены абрад ТРЫ КАРАЛІ

ТРЫ КАРАЛІ

 Калядныя святкаванні ў Лідскім раёне - традыцыя шматвекавая.  Работнікі клубных устаноў культуры з пашанай  адносяцца і выконваюць  абрады продкаў. Прыклад таму, адноўленае   Ваверскім  Домам культуры каледаванне на каталіцкае  свята "Тры Каралі". Тры Каралі - свята Аб"яўлення Пана, успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля і прынеслі Езусу дарункі на Раство. З роляй вешчуноў Каспера, Бальтазара і Мельхіёра бліскуча справіліся  вучні Ваверскай сярэдняй школы Антон Іодка, Артур Мікуліч, Павел Рулько. Апранутыя ў прыгожыя сінія плашчы-накідкі, з падабенствам зорнага неба, хлапчукі не толькі ўрачыста выконвалі прывітальную песню "Дзісяй Бэтлеем", але яшчэ  шчыра і сардэчна  на польскай мове адрасавалі свае  віншаванні. А віншавальны абыход "Тры Каралі" пачалі з  Сельскага  Савета,  затым перайшлі ў хаты вяскоўцаў. Не забыліся калядоўшчыкі наведаць і мясцовую бальніцу, дзе пацыенткі шаноўнага ўзросту без меры былі удзячны  за падараваную надзею на хутчэйшае выздараўленне. Безумоўна, усе вяскоўцы, да каго заходзілі калядоўшчыкі былі прыемна здзіўлены. Гаспадары не толькі частавалі, але таксама ўключаліся ў дзею і спявалі песні разам. Гэта нейкім чынам аб"ядноўвала ўсіх. А мне асабіста, было радасна за нашу моладзь, якая асэнсавана цікавіцца нашай спадчынай.                                                                                                                                                                                                                                                                               Ганна Некраш                                                                               метадыст ДУ "Лідскі раённы цэнтр                                                   культуры і народнай творчасці"

 

Версия для печати

Последние новости:

2017.01.18

19 января 2017 года проводится единый день информирования населения по теме: «2017 год в Беларуси – Год науки».

2017.01.16

14 студзеня ў Лідскім замку ладзілася свята “Калядны фэст”. Супрацоўнікамі дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” была падрыхтавана вялікая і змястоўная праграма.

2017.01.13

ПРОФСОЮЗНЫЙ ПРИЕМ ГРАЖДАН

2017.01.13

К сведению граждан!

2017.01.12

«Марафон добра» - так называется благотворительный музыкальный проект ошмянских авторов-исполнителей Валерия Готки и Ивана Володько в помощь больным детям.

 
 

© 2005-2017 Лидский районный исполнительный комитет

Разработка сайта: «АйТи Медиа», 2008