Афіцыйны сайт

ЗТАА АРВИБЕЛАГРО

 Кантактная інфармацыя
Дырэктар - Аурэл
iус Сiнкевiчус
адміністрацыя
Тэл.: +375 (154) 60-89-29
           +375 (29) 1940001
Эл. пошта: info@arvibelagro.by
Сайт завода: www.arviinduki.by
Адрас: 231329 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Лідскі раён, Крупауск
iсельсавет, М-11,39-ы км, 5


 


ЗТАА «АРВИБЕЛАГРО» - гэта адзіны ў Беларусі вертыкальна-інтэграваны комплекс, які спецыялізуецца на вырошчванні, забоi і перапрацоўцы мяса індычкі. Адкрыццё завода адбылося 16 студзеня 2017 года. Гадавая магутнасць прадпрыемства - больш за 5 тыс. тон жывой вагі мяса індычкі. Колькасць прадпрыемства складае каля 200 чалавек. Комплекс складаецца з наступных узаемазвязаных частак: фермы па вырошчванню індычкі і завод па забою і перапрацоўцы мяса iндычкi.

Вырошчванне індычкі

ЗТАА "АРВИБЕЛАГРО" мае 3 пляцоўкі з 15 фермамі па вырошчванню індычкі. На фермы пастаўляюцца аднадзённыя індычаняты з краін Заходняй Еўропы (Францыі, Германіі і Польшчы). Атрымліваючы збалансаваны і здаровы корм, індычкі на фермах за 14 тыдняў адкормлівацца да 9-10 кг, а самцы, якія гадуюцца на працягу 20 тыдняў, дасягаюць 20-21 кг.

Прадукцыя з індычкі

Прадукты з мяса індычак маюць высокую харчовую каштоўнасць, якая забяспечвае патрэбнасці арганізма не толькі ў бялках і тлушчах, але і ў мінеральных рэчывах, вітамінах, адрозніваюцца нізкім ўтрыманне халестэрыну.

Якасць вырабляемай прадукцыі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі прадпрыемства. На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма HACCP - форма кіравання бяспекай харчовай прадукцыі. Яна дазваляе забяспечыць кантроль на ўсіх этапах вытворчасці харчовай прадукцыі, а таксама пры яе захоўванні і рэалізацыі.

 На сённяшні дзень асартымент прадукцыі ЗТАА "АРВИБЕЛАГРО" налічвае да 130 розных прадуктаў з мяса індычкі, ад свежага мяса да сыравэнджанай прадукцыі з індычкі. ЗТАА «АРВИБЕЛАГРО» засвоены выпуск спектру прадукцыі з мяса індычкі па арыгінальных рэцэптах, аналагаў якім у Беларусі на сённяшні дзень не існуе.

Фірменны гандаль.

Рэалізацыя прадукцыі прадпрыемства ажыццяўляецца не толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і за мяжой. Прадпрыемства супрацоўнічае з усімі буйнымі гандлёвымі сеткамі нашай краіны, а таксама ажыццяўляе рэалізацыю прадукцыі праз фірменныя секцыі і крамы. На дадзены момант сваю дзейнасць па рэалізацыі прадукцыі з індычкі ажыццяўляюць 6 фірменных магазінаў і 15 фірмовых секцыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі.