Афіцыйны сайт

Знешнеэканамічная дзейнасць




Экспортный каталог Гродненской области
Структуры поддержки экспорта Гродненской области
Перечень рекомендуемых к использованию информационных Интернет-ресурсов
 Требования к коммерческим предложениям

Выставачна-кангрэсныя мерапрыемствы

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

Знешні  гандаль таварамі

 

Па выніках працы за студзень-снежань 2016 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі арганізацый Лідскага раёна склаў 374,3 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 99,4%, у тым ліку: экспарт – 265,2 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 101,4%, імпарт – 109,1млн. дал. ЗША, тэмп росту - 94,9%. Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі - 156,1 млн. Дал. ЗША.

Арганізацыі вобласці ажыццяўляюць гандаль з 78-ю дзяржавамі свету, пры гэтым тавары экспартаваліся на рынкі 61 краіны, імпартавалася прадукцыя з 55 краін.

З агульнага аб'ёму экспарту вобласці на долю Расіі прыпадае 74,8%, астатніх краін СНД - 8,7%, краін ЕС - 12,7%. Асвоены новыя рынкі замежных краін: Бразілія, Бангладэш, Венесуэла, Гвінея, Катар, М'янма, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

     Асноўныя экспарцёры - ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Лакафарба», ЗП «Белтэкс Оптык», РДУПП "Конус", ААТ «Лідскае піва».

    Аснова імпарту - прамысловае абсталяванне, металаканструкцыі і вырабы з чорных металаў, сыравіна, вытворчасць якойадсутнічае на ўнутраным рынку.

 

Знешні гандаль паслугамі

 

Аб'ём знешняга гандлю паслугамі па раёне ў студзені-снежні 2016 года 19,7 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 59,9%, у тым ліку экспарт - 15,4 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 71,0% , імпарт - 4,3 млн. дал. ЗША, тэмп росту - 38,4%. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае ў памеры «плюс» 11,1 млн. дал. ЗША.

Экспарт паслуг ў 2016 годзе ажыццяўляўся нерэзідэнтам 54 краін свету. Асноўную ўдзельную вагу ў экспарце паслуг займаюць наступныя віды паслуг: транспартныя - 62,6% у аб'ёме экспарту паслуг па раёне, будаўнічыя - 28,5%, іншыя дзелавыя - 5,0%, камп'ютарныя паслугі - 1,2%, турыстычныя - 2,5%, у галіне спорту -0,1% і медыцынскія паслугі - 0,1%.

 

Удзельная вага экспарту паслуг арганізацый Лідскага раёна ў экспарце паслуг вобласці складае 6,9%.