Афіцыйны сайт

Лідская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

Лідская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў утворана 2 сакавіка 1987 года: раённы Савет ветэранаў – 30 чалавек, Прэзідыум раённага Савета ветэранаў – 17 чалавек, аб’ядноўвае 61 першасную ветэранскую арганізацыю прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, колькасцю больш за 19 000 чалавек.





Старшыня раённай арганізацыі БГАВ - Рыбачук Віктар Леанідавіч












Адказны сакратар раённай арганізацыі БГАВ - Маразевіч Аляксей Міхайлавіч










Адрасг. Ліда, вул. Ленінская, 10

тэл. (факс): 8-0154-540686

Час працы: 9.00 – 13.00

 

E-mail: veteran_lida@mail.ru


Пастаянна-дзеючыя камісіі пры Лідскім раённым Савеце ветэранаў:

 

1. Старшыня арганізацыйна-

    метадычнай камісіі                                               Баранаў Валерый Георгіевіч

 

2. Старшыня камісіі па

    сацыяльна-бытавых пытаннях                              Панчанка Іван Сямёнавіч

 

3. Старшыня камісіі аб

    увекавечанні памяці аб загінулых

    пры абароне Айчыны і захаванні

    памяці аб ахвярах войнаў                                     Шчокатаў Анатоль Пятровіч

 

4. Старшыня камісіі па

    рабоце з моладдзю                                               Курбачова Зоя Іванаўна

 

5. Старшыня камісіі па

    культуры і сувязях са СМІ                                   Удовік Мікалай Анісьевіч

 

6. Старшыня рэвізійнай

    камісія                                                                 Бушланаў Валерый Мікалаевіч

 

Мэты:

          – абарона канстытуцыйных правоў і свабод ветэранаў, асоб пенсійнага і сталага ўзросту;

          – рашэнне пытанняў ветэранскага руху.

 

Задачы:

– сацыяльная і прававая абарона ветэранаў, паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, гандлёвага, бытавога, медыцынскага, культурнага і іншых відаў абслугоўвання;

– далучэнне ветэранаў да грамадскай і пасільнай працоўнай дзейнасці;

– удзел у рэалізацыі мерапрыемстваў органаў дзяржаўнай улады, накіраваных на паляпшэнне жыцця народа, забеспячэнне стабільнасці ў краіне, павышэнне аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце;

– удзел у грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь;

– удзел сумесна з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі ў падтрыманні ў належным стане помнікаў баявой і працоўнай славы, месцаў пахавання абаронцаў Айчыны, усталяванні невядомых імёнаў загінулых, лёсаў зніклых без вестак і ўвекавечанні іх памяці;

– падтрыманне сувязяў з ветэранскімі арганізацыямі іншых краін і ўзаемадзеянне ва ўмацаванні міру і бяспекі народаў, прадухіленні міжнародных канфліктаў і войнаў;

– развіццё і ўмацаванне адзінства ветэранскага руху.

 

Практычная дзейнасць

          У цэнтры практычнай дзейнасці пастаянна знаходзяцца пытанні:

– клопат аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіл;

– удзел у грамадзянска-патрыятычным, працоўным і інтэрнацыянальным выхаванні дзяцей і моладзі, шырокае выкарыстанне ў гэтай працы гераічных і працоўных традыцый народа, вопыту работы пакаленняў;

– удзел у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным і памятных датам, адкрыццё памятных знакаў;

– ушанаванне юбіляраў ветэранаў вайны і старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый;

– удзел у рэспубліканскіх акцыях;

– садзейнічанне ў культурных мерапрыемствах, правядзенні святаў вёсак;

– аказанне дапамогі ў дазволе просьбаў і зваротаў ветэранаў.