Афіцыйны сайт

Сустрэча-гутарка з кандыдатам культуралогіі, аўтарам кнігі Праваслаўныя святыні Беларусі Наталляй Іванаўнай Шчарбаковай

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА КУЛЬТУРЫ

“Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

 ПРЭС-РЭЛІЗ

27 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках праваслаўнага фестывалю “Кладезь” адбылася сустрэча-гутарка з кандыдатам культуралогіі, аўтарам кнігі “Праваслаўныя святыні Беларусі” Наталляй Іванаўнай Шчарбаковай.

 

На сустрэчу была запрошана грамадскасць горада, бібліятэкары, усе тыя, каму неабыякавы пытанні гісторыі, веры, рэлігійнай культуры нашай краіны. У сваёй гутарцы Наталля Іванаўна распавяла пра гісторыю манастыроў на тэрыторыі Беларусі, прадставіла гледачам відэа-прэзентацыю «Іконы Божай Маці», прысвечаную іканапісу, распавяла гісторыю некаторых абразоў: «Жыровіцкай іконы Божай Маці», іконы «Адзігітрыя», якая знаходзіцца ў храме Уваскрэсення Хрыстова г.Дзісна і многіх іншых.

Наталля Іванаўна ўдзельнічае ў шматлікіх паездках, у тым ліку і паломніцкіх, і яна дзялілася сваімі ўражаннямі, распавядала пра навамучанніках і святыні зямлі беларускай.

 

На прыканцы сустрэчы Наталля Іванаўна прадэманстравала прэзентацыю “Праваслаўны каляндар”, з якой госці даведаліся аб рэлігійных святах, якія адбудцца ў студзені 2019 года, адказала на пытанні слухачоў. Удзельнікі мерапрыемства падкрэслілі для сябе нямала цікавай і карыснай інфармацыі.

Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці”, з экспанатамі якой можна азнаёміцца ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.