Афіцыйны сайт

РДУВП "Конус" РУП НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі"

Завод гарачага цынкавання "Конус"

Кантактная інфармацыя:

Дырэктар: Жамойда Андрэй Пятровіч

Прыёмная: +375 154 60-30-28, info@konus.by

Аддзел маркетынгу:

+ 375 154 60 34 03

+ 375 154 60 50 23

+ 375 154 60 50 22

market_konus@mail.ru

Сайт: www.konus.by

Адрас: Дзяржаўнае прадпрыемства "Конус" РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі"

231293, Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Завадская, 5

Аб прадпрыемстве

Завод гарачага цынкавання "Конус" аказвае паслугі па засцярозе металавырабаў, буйнагабарытных металаканструкцый, вырабаў з тонкаліставога металу, элементаў кабеленясучых сістэм і інш. ад карозіі метадам гарачага цынкавання для заказчыкаў з Беларусі, Расіі і іншых краін СНД і блізкага замежжа.

Найноўшае еўрапейскае абсталяванне ў сукупнасці з найноўшымі тэхналогіямі дазваляе цынкаваць найшырэйшы спектр металавырабаў: ад буйнагабарытных металаканструкцый вагой адной адзінкі да 6 т да вырабаў з тонкаліставога металу.

Дзякуючы цалкам аўтаматызаванаму працэсу хімічнай папярэдняй апрацоўкі вырабаў, які ўключае абястлушчванне, траўленне і флюсаванне, забяспечваецца якасная падрыхтоўка паверхняў вырабаў да пакрыцця цынкам. Усё гэта гарантуе тэрмін службы гарачаацынкаваных вырабаў да 25-50 гадоў, у залежнасці ад таўшчыні пакрыцця і ўмоў эксплуатацыі.

Ванна для гарачага цынкавання даўжынёй 15 м, шырынёй 1,8 м і глыбінёй 3,5 м дае магчымасць цынкавать металаканструкцыі з максімальнымі габарытамі 14,5м даўжынёй, 1,6 м шырынёй і 3,2 м вышынёй. Таўшчыня цынкавага пакрыцця складае ад 40 да 200 мкм ў адпаведнасці з ДАСТ 9.307-89 і СТБ IS0 1461-2009, у залежнасці ад маркі сталі і памеру вырабу.

Візітнай карткай завода з'яўляецца высокая якасць аказваемых паслуг.

На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015. На аказаныя паслугі выдаецца сертыфікат якасці аб адпаведнасці ДАСТу 9.307-89. Прадпрыемства сертыфікавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001-2009 ў галіне кіравання аховай працы, а таксама ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 14001-2017 ў галіне кіравання навакольным асяроддзем.

Узнагароды:

- «Лідэр галіны-2014»,

- лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь ў 2016 годзе за дасягненні ў галіне якасці,

- I месца па выніках працы за 2015 год у сферы прамысловасці сярод прадпрыемстваў Лідскага раёна,

- пераможца конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2016 года,

- лаўрэат Прэміі Гродзенскага аблвыканкама ў 2016 годзе за дасягненні ў галіне якасці,

- пераможца конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2018 года,

- II месца па выніках працы за 2018 год у сферы прамысловасці сярод прадпрыемстваў Лідскага раёна.

Мы практыкуем індывідуальны падыход да кожнага кліента. Высокі ўзровень якасці нашай прадукцыі - залог паспяховага і плённага супрацоўніцтва.