Афіцыйны сайт

Маштабныя культурныя падзеі

 
XVIII адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай вакальна-эстраднай творчасці "Зорны дождж» (24.03.2018) ДУ «Палац культуры горада Ліды».
          Фестываль-конкурс дзіцячай вакальна-эстраднай творчасці "Зорны дождж» сабраў больш за 200 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі. Узначальваў журы беларускі кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, аўтар папулярных песень, прадзюсер цэлага шэрагу выканаўцаў на айчыннай эстрадзе – Алег Елісеенкаў. Гасцямі фестывалю сталі пераможцы мінулых гадоў. Фестываль-конкурс «Зорны дождж» па праву стаў мясцовай «фабрыкай зорак» для юных талентаў.
 
 АДКРЫТЫ РЭГІЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС ДЗІЦЯЧЫХ АМАТАРСКІХ ТАНЦАВАЛЬНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ СЕЛЬСКІХ УСТАНОЎ «КРЫШТАЛІКІ ЗАПРАШАЮЦЬ»
Штогод адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс "Крышталікі запрошаюць" збірае закаханых у танец юных выканаўцаў з розных рэгіёнаў і абласцей нашай рэспублікі. У гэты дзень у зале Бярозаўскага гарадскога Дома культуры пануе весялосць, добры настрой і, вядома ж, атмасфера спаборніцтва, жадання не толькі выдатна выступіць, але і перамагчы. Арганізатарам і ініцыятарам фестывалю з'яўляецца ўзорны ансамбль танца "Крышталікі" Бярозаўскага ГДК, шырока вядомы не толькі на Лідчыне і ў Беларусі, але і за межамі нашай краіны. Фестываль праходзіць у дзвюх намінацыях: "народны танец" і "сучасны танец", у кожнай – па ўзроставых групах.
 
Фестываль моладзевых субкультур «Молодёжная волна» (23.06.2018) г.Ліда, Лідскі замак.
        Фестываль маладзёжных субкультур адбыўся ўжо ў другі раз. На працягу дня каля сцен Лідскага замка працавалі шматлікія пляцоўкі, дзе былі прадстаўлены: тэатральны перформанс, святло-лазернае шоу, выступленні веласіпедыстаў, скейтбардыстаў, ролераў, ярнбомбінг (вулічнае вязанне), заняткі па пілатэсу і ёзе, брэйк-дансу, сучаснаму і бальнаму танцах. Адбылася выстава лідскіх мастакоў, выступленні лепшых творчых калектываў, танцавальны флэш-моб, квэст-гульні і фестываль фарбаў. Яркім фіналам фестывалю сталі выступы рок-гурта «Прэмія», шоу-балета Яўгена Якуша, DJ MODNO, MC BELEVSK. 
 
Раённае свята “Каля замка на Купалу” адбылося ля Лідскага замка 7 ліпеня. Інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны, купальскія гульні і абрады, выстаўкі работ майстроў дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва здзіўлялі гасцей свята. Усе купальскія традыцыі продкаў былі вытрыманы: дзяўчыны пускалі на ваду вянкі, усе жадаючыя шукалі папараць-кветку, палілі вогнішча, спявалі купальскія песні і вадзілі карагоды. 
 
 Шоў-праграма "Fire-Млын» (03.08.2018) ДУ «Палац культуры горада Ліды».

       У шоў прынялі ўдзел Лідская фаер брыгада «Вогненныя крумкачы» і фаер брыгады з Віцебска і Мінска. Праграму дапоўнілі яркія выступленні студыі сучаснага танца «ArtDANCE STUDIO».

         Відовішчныя пастаноўкі з арыгінальнымі піратэхнічнымі спецэфектамі, багаты рэквізіт, разнастайныя «вогненныя» тэхнікі і дынамічная музыка дазволілі кожнаму госцю атрымаць сапраўдную асалоду ад магіі жывога агню. У рамках мерапрыемства быў праведзены экскурс у гісторыю гэтага незвычайнага віду мастацтва.
 
 Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 695-годдзю горада Ліды (08.09.2018) г.Ліда.          

       695-годдзе горада Ліды адкрыла ўрачыстая праграма «Твае года, твае стагоддзі –  у славу будучых часоў». Тэатралізаванае прадстаўленне крок за крокам дэманстравала станаўленне і росквіт любімага горада. У аснову сюжэтнай лініі былі закладзеныя: Л-легенда, І-гісторыя, Д-дасягненні, А-акцэнт у будучыню. Адзін за адным змяняліся эпізоды: «Год заснавання Ліды - 1323», «Князь Гедымін і рыцарскае войска», «Легенда пра князёўну Лідзіі», «Атрыманне Лідай Магдэбургскага права», «Уздоўж па Віленскай ...» – ажывалі героі гісторыі горада. На сцэне выступалі лепшыя творчыя калектывы Лідчыны. У рамках святкавання юбілею горада адбыўся музычны вернісаж «Мой город, цудоўны як песня» з удзелам калектываў і салістаў дзіцячых школ мастацтваў горада Ліды, літаратурны марафон «Я вырас тут, мне горад гэты дарагі!», асфальтавы вернісаж для дзяцей «Малюем любімы горад» .

        Ўрачыстасць фінальнай часткі цырымоніі адкрыцця надаў вынас сцяга горада Ліды і выкананне песні «Слаўся, Ліда!», падчас якога ўсе прысутныя падняліся са сваіх месцаў, каб выказаць павагу і любоў гораду-юбіляру.                                             Свята горада працягнуў фестываль LIDBEER, хэдлайнерамі якога сталі знакаміты "Ленінград", Animal Джаz, "Воплі Відаплясава", NIZKIZ і "Пачуццё палёту".
 
Адным з самых відовішчных мерапрыемстваў у рамках святкавання 695-годдзя Ліды стаў рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” і народнай студыяй рыцарскіх мастацтваў “Dies Magna”. Жыхары і госці горада змаглі стаць сведкамі і ўдзельнікамі рэканструкцыі яркіх гістарычных падзей, паглядзець на майстэрства конных рыцараў і баі пешых, бліжэй пазнаёміцца з сярэднявечнымі мастацтвамі, акунуцца ў атмасферу сярэднявечча.
Арганізатары рыцарскага турніру падрыхтавалі яркія прадстаўленні: конны турнір, пешы індывідуальны рыцарскі турнір «Меч бастард» і камандны рыцарскі турнір «Турнір пяцёрак» з удзелам рыцарскіх клубаў Беларусі і Расіі, выступленне музычных гуртоў, майстар-класы па сярэднявечных танцах, піратэхнічнае прадстаўленне і фаер-шоў.