Афіцыйны сайт

ААТ Лiдскi i лiцейна-механiчны завод

ААТ «Лiдскi лiцейна-механiчны завод»

Гiсторыя. 

Лідскі ліцейна-механічны завод утвораны 01 кастрычніка 1985 года на базе ліцейнага цэха Лідскага аўтарамонтнага завода.


  Прадпрыемства было створана для вытворчасці чыгуннага ліцця СЧ-20 у зямлю. З 1989 года на прадпрыемства стала больш надавацца ўвагі выпуску ліцця ў абліцаваны кокіль, як менш матэрыялаёмістаму і больш эканамічнаму віду ліцейнай прадукцыі.

У 2004 годзе сістэма менеджменту якасці вытворчасці адлівак і нарыхтовак сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2001.

З 2009 года прадпрыемства ўваходзіць у склад холдынгу "Мінскі маторны завод" Міністэрства прамысловасці РБ.

Тэхналогіі:

- Унікальны метад ліцця ў абліцаваны кокіль, прызначаны для вырабу адлівак ва ўмовах масавай вытворчасці. Атрыманне неабходных уласцівасцяў за кошт рэгулявання таўшчыні абліцоўкі. Адліўкі высокага класа размерной дакладнасці, з мінімальнымі прыпускамі на мехапрацоўку, высокай якасцю літых паверхняў.


- Метад цэнтрабежнага ліцця, прызначаны для вырабу адлівак ва ўмовах масавай вытворчасці. Адліўкі маюць высокую шчыльнасць структуры, адрозніваюцца вялікай трываласцю на парыў.


- Метад ліцця ў оболочкавыя формы, прызначаны для вырабу адлівак ва ўмовах дробнасерыйнай вытворчасці. Адліўкі з высокай чысцінёй літых паверхняў, з мінімальнымі прыпускамі на мехапрацоўку.


- Метад фармовачнага ліцця, прызначаны для вырабу адлівак ва ўмовах дробнасерыйнай і адзінкавай вытворчасці. Нізкі кошт падрыхтоўкі вытворчасці.


- адліўкі для камплектацыі глебаапрацоўчага сельскагаспадарчага абсталявання.


- адліўкі і нарыхтоўкі гільзаў блока цыліндраў для рухавікоў унутранага згарання.


- адліўкі для камплектацыі дызельных рухавікоў вытворчасці Мінскага маторнага завода.


- адліўкі для камплектацыі рухавікоў Заволжскага маторнага завода.


- адліўкі з чыгуну па чарцяжах заказчыка.


Наша ліццё - не твор мастацтва, але яго якасць і разнастайнасць вартыя захаплення.

231300 г. Ліда, вул. Качана, 4

www.llmz.by

+375 154 527742

llmz@tut.by