Афіцыйны сайт
10 красавіка 2020

Жыхары раёна ўсё больш аддаюць перевагу дыстанцыйным формам зваротаў: на асабісты прыём да першага намесніка старшыні Лідскага райвыканкама Ігару Квасоўкі прыйшлі толькі два чалавекі

  Адзін са зваротаў да першага намесніка кіраўніка раёна Ігару Квасоўкі тычыўся папулярызацыі беларускай мовы на мясцовых радыёстанцыях - «Лідар ФМ» і «Тваё радыё». Згодна з іх творчымі канцэпцыямі, мовамі на мясцовых радыё абраны руская і беларуская. У эфіры перыядычна з’яўляюцца беларускамоўныя музычныя кампазіцыі і праграмы, але, на думку лідчаніна, іх недастаткова. Ён з задавальненнем слухае мясцовае радыё і хацеў бы чуць на ім больш роднай мовы. Дарэчы, сам ён размаўляе толькі па-беларуску. Яго прапановы былі прыняты да ведама.

Другое ж пытанне было выключна асабістага характару. Яно было звязана са знаходжаннем непаўналетняга ў дзіцячым доме сямейнага тыпу. 

Відавочна, што жыхары Ліды і Лідскага района зараз больш выбіраюць дыстанцыйныя формы зваротаў да мясцовай улады. Гэта важна для стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне па каранавiрусе, для асабістай бяспекі і здароўя грамадзян. Як удакладніла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамаздян і юрыдычных асоб Лідскага райвыканкама Іна Бянкевіч, звяртацца можна па тэлефонах службаў, да чыёй кампетэнцыі адносіцца пытанне, а таксама зручна карыстацца электроннымі зваротамі. Іх форма размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама. Акрамя таго, кожную суботу з 9.00 да 12.00 працуе «прамая тэлефонная лінія». Яе нумар: 52 – 42 - 43.