Афіцыйны сайт
18 мая 2020

Завяршыў працу адкрыты раённы конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень»

 Прыйшло Светлае свята Пасхі Хрыстовай, свята перамогі жыцця над смерцю, радасці агульначалавечай.

У  рамках мерапрыемстваў  рэспубліканскай акцыі “Ліда-культурная сталіца Беларусі 2020”у ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» завяршыў працу адкрыты раённы конкурс дзіцячага малюнка «Сустракаем Вялікдзень».

Юныя мастакі з г. Ліды, Бярозаўкі, Гродна, Смаргоні, Шчучына выслалі выдатныя творчыя кампазіцыі на духоўную тэму «Жыццё з Богам», «Мой любімы храм», «Сустракаем Вялікдзень», «Прыгажосць Божага свету».

Конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях: прафесіяналы (навучэнцы гурткоў спецыялізаваных устаноў, дзіцячых школ мастацтваў, аматары (навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выхаванцы дашкольных і іншых устаноў), навучэнцаў нядзельных і іншых школ, прыходаў Лідскай і Смаргонскай епархіі).

Дзіцячая творчасць заўсёды адрозніваецца ад творчасці прафесійных мастакоў сваёй непасрэднасцю, жвавасцю вобразаў, пераасэнсаваннем вечных каштоўнасцяў.

Вось і ў гэтым, юбілейным для конкурсу годзе, выстава работ пераможцаў конкурсу «Сустракаем Вялікдзень» здзівіла і парадавала. 30 лепшых кампазіцый будуць экспанавацца да канца мая ў дзіцячай мастацкай школе мастацтваў.

А настаўнікам і бацькам прыемна ўсведамляць, што Гран-пры застаўся ў нас у горадзе і атрымала яго Янчэўская Ганна за творчую кампазіцыю «Роспіс храма».