Афіцыйны сайт
1 красавіка 2019

Запрашаем лідчан і гасцей горада на «Вербны кірмаш» за велікоднымі сувенірамі і святочным настроем!

         
30 сакавіка на адкрытай пляцоўцы каля Лідскага гісторыка-мастацкага музея дадзены старт вулічнаму праекту «Вербны кірмаш», які ўяўляе сабой унікальную выстаўку-продаж эксклюзіўных вырабаў умельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Лідскага цэнтра культуры і народнай творчасці.
         Вербы, пісанкі, абярэгі, работы рукадзелля, вырабы з лазы, саломкі, гліны і шмат іншай сувенірнай прадукцыі да Вялікадня змогуць набыць лідчане, а разнастайнасць колераў, арыгінальных дызайнерскіх рашэнняў у афармленні прапанаванай прадукцыі нікога не пакінуць абыякавымі.