Афіцыйны сайт
30 красавіка 2019

VI Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок» (Лідскі вянок)

 ДУА «Лідская дзіцячая школа мастацтваў»

з 04 мая па 02 чэрвеня
Пачатак: 10:00
1000 дыпламантаў і лаўрэатаў, яркія нумары і незабыўныя ўражанні, новыя сябры і знаёмствы-усё гэта Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок» (Лідскі вянок).

На працягу ўжо 11 гадоў ён збірае самых таленавітых дзяцей не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага замежжа, і дае гучна заявіць пра сябе новым артыстам-пачаткоўцам.

У гэтым годзе больш за 3000 удзельнікаў атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свае таленты на Лідскай зямлі. Інструменталісты і вакалісты, харэографы і тэатралы – «ЛьВёнок» гатовы ўбачыць і пачуць кожнага!

На працягу цэлага месяца лепшыя юныя артысты пакажуць свае ўменні ў розных узроставых катэгорыях і намінацыях. Ацэньваць іх уменні будзе кампетэнтнае журы ў склад якога ўвойдуць заслужаныя артысты, музычныя дзеячы, прафесары

Падтрымаць юных канкурсантаў можаце і вы – уваход на ўсе канцэртныя праграмы свабодны.

Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 5 мая у вяликай зале ДУА «Лідская дзіцячая школа мастацтваў»

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце на сайце lidadhi@tut.by.