Афіцыйны сайт
6 мая 2020

У Лідскім раёне знята забарона на наведванне лясоў

Дажджы, якія прайшлі ў апошнія дні, стабілізавалі сітуацыю з ляснымі пажарамі. Забароны ўжо знялі на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на навеванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забароны на наведванне лясоў - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.