Афіцыйны сайт
6 чэрвеня 2019

Святы дзяцінства прайшлі ў Лідскім раёне

 Дзяцінства – гэта самы цікавы, шчаслівы і бесклапотны час. Штогод, у першыя дні лета, адзначаецца цудоўнае свята – Міжнародны дзень абароны дзяцей.
У філіялах Лідскага цэнтра культуры прайшлі яркія, напоўненыя радасцю і дзіцячым смехам, культурна-масавыя мерапрыемствы, якія запомніліся дзецям і іх бацькам: святочныя канцэрты, флэш-мобы, конкурсы і віктарыны, дыскатэкі, конкурсы малюнкаў на асфальце, сустрэча з казачнымі персанажамі, вясёлыя гульні прыйшліся па душы ўсім прысутным на святах дзяцінства ў аграгарадках і вёсках Лідскага раёна.