Афіцыйны сайт
12 жніўня 2019

Свята для ўсёй сям'і «Мой адрас - горад Ліда» адбыўся ў Палацы культуры горада Ліды

10 жніўня на адкрытай пляцоўцы каля Палаца культуры горада Ліды адбылося свята для ўсёй сям'і «Мой адрас - горад Ліда».

Адкрыццё свята прайшло ва ўтульнай, па-сапраўднаму сямейнай абстаноўцы, з удзелам кавер-бэнда "Пост-Фактум».

Для юных лідчан і іх бацькоў была арганізавана гульнёвая праграма «Сігнал» па пажарнай бяспекі і прафілактыцы траўматызму на дарозе.

Лідскім РАНС і Лідскім РАУС была арганізавана выстаўка спецтэхнікі.

Усе жадаючыя змаглі бліжэй пазнаёміцца ​​з абсталяваннем, прымерыць баявую вопратку і адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі.

Кульмінацыяй свята стаў сямейны фестываль «ПАПА-FEST».

Самыя энергічныя і актыўныя таты, змаглі прадэманстраваць усяму гораду свой спрыт, эрудыцыю і творчыя здольнасці.

І яшчэ раз пацвердзіць, што тата - самы лепшы.

Удзельнікаў конкурснай праграмы канцэртнымі выступленнямі падтрымалі юныя выканаўцы - салісты гуртка эстрадных спеваў «Мілкі» - Георгій Завала і Дар'я Пісар, удзельніцы школы ўсходняга танца «Узыходжанне» - Карына Трунец і Яна Крывеня Палаца культуры горада Ліды. А так сама, Анастасія Князева і студыя сучаснага танца «АrtDANCE STUDIO».

Добры настрой, зарад бадзёрасці і шматстаноўчых эмоцый фестываль «ПАПА- FEST» перадаў музычнаму марафону «Арт - пошта».

Артыстычная каманда марафону,у склад якой уваходзілі творчыя калектывы горада Ліды: салісты эстраднай студыіАкцэнт», Віктар Лебядзевіч і група «Прэмія», Яўген Булка і Ягор Грынько, студыя сучаснага танца «АrtDANCE STUDIO» і госці свята - артысты эстрады Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры - Елена Шарабарава і Юлія Палуянчык, салістка студыі эстрадных спеваў «Мой шлях» - Валерыя Еўдакімава, салістка вакальнага калектыву «ЮниSтар» - Варвара Мялешкі, народны ансамбль песні і танца «Каларыт».

Цыганскае шоу «Ромалэ» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мельнікава.

Фінальным акордам свята стала феерычнае відовішча - шоу-праграма, “Fire-Мельница” у рамках моладзевага АРТ-праекта «КиРПИЧ» з удзелам фаер- артыстаў з розных гарадоў Беларусі, якіх запрасілі ініцыятары творчага праекта Лідская фаер-брыгада «Огнененныя Вароны».

На працягу ўсяго свята працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі. Усе жадаючыя маглі зрабіць арыгінальныя сэлфi, выпрабаваць свае сілы ў лучна-арбалетным ціры ад майстэрні-выставы "Не стой пад стралой», наведаць «Гульнёвы гарадок». Бацькі, бабулі і дзядулі змаглі правесці свой дзень не толькі актыўна, але і карысна, наведаўшы імправізаваную «Тэрыторыю здароўя» і атрымаць кансультацыю па здаровым ладзе жыцця ад медыцынскіх работнікаў.