Афіцыйны сайт
15 мая 2019

Прэм'ера ваеннага спектакля адбылася ў Мінойтах

 

Напярэдадні 9 мая – Дня Вялікай Перамогі, у Мінойтаўскім культурна-дасугавым цэнтры адбылася прэм'ера спектакля «Должна остаться живой» узорнага тэатра «Искорка».

         Спектакль пастаўлены па матывах аднайменнай аповесці Людмілы Нікольскайі па расказах Алега Шасцінскага «Блокадные новеллы». Гэтая гісторыя пра дзяцей ваеннай пары, пра маленькіх жыхароў горада Ленінграда, у якіх было асаблівае, апаленае вайной, блакаднаедзяцінства. Нароўні з дарослымі ім давялося перажыць холад, голад, гібель родных.

         Падзеі ваенных гадоў юныя акцёры «Искорки» кранальна і прафесійна перадалі на сцэне. Ні адзін глядач у зале не застаўся абыякавым, бо гісторыя Вялікай Айчыннай Вайны закранула амаль кожную беларускую сям'ю. Спектакль «Должна остаться живой» пакінуў захопленыя эмоцыі гонару за нашу краіну і Перамогу ў вайне!