Афіцыйны сайт
29 мая 2019

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу канцэртных праграм «Лідскае падвор'е», прысвечанага 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці

 У рамках агляду-конкурсу філіялы Лідскага цэнтра культуры прадставілі канцэртныя праграмы, якія журы высока ацаніла. Адзначаны высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, касцюміравання і сцэнічнай культуры выканаўцаў, арыгінальнасць і самабытнасць рэпертуару, крэатыўнасць мастацка-рэжысёрскіх рашэнняў праграм.

         Гран-прыагляду-конкурсу атрымаў філіял «Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу»;

Дыплом лаўрэата I ступені – філіял «Тарноўскі Дом культуры»; Дыплом лаўрэата II ступені – філіял «Дварышчанскі Дом культуры»; Дыплом лаўрэата III ступені – філіял «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр»;

Спецыяльны дыплом «За ўнікальную выстаўку работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сучасных тэхніках і папулярызацыю народнай творчасці» узнагароджана Галіна Сафонава (культарганізатар Пескаўскага Дома культуры).

         Віншуем пераможцаў! Жадаем паспяховай і плённай дзейнасці і дынамічнага прафесійнага развіцця! Дзякуем за прадстаўленыя канцэртныя праграмы, якія падарылі гледачам яркія ўражанні!