Афіцыйны сайт
1 красавіка 2019

Народны тэатр «Бераг» адзначыў сваё 20-годдзе!

 У гэтыя сонечныя вясновыя выхадныя народны тэатр «Бераг» Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра адсвяткаваў свой дзень нараджэння – 20 гадоў актыўнай, яркай і плённай тэатральнай дзейнасці.

         Дарэчы, тэатр быў заснаваны ў 1999 годзе. Сёння ў рэпертуары тэатральнага калектыву каля дзясятка спектакляў па творах беларускіх, рускіх, замежных аўтараў. Распрацаваны і паспяхова дзейнічаюць два новых праекта «Лялькі-шоу» і «Мім-шоу».

         У гэты вечар на сцэне і ў глядзельнай зале панавала творчая і захапляльная тэатральная атмасфера. Тэатр «Бераг» прадставіў папуры з сваіх лепшых тэатральных пастановак. На сцэне гучала шмат віншаванняў, слоў захаплення і падзякі ў адрас удзельнікаў і кіраўніка тэатра – Чайко Святланы, якая ўсе гэтыя гады з'яўляецца яго нязменным кіраўніком. Тэатр узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела культуры Лідскага раённага выканаўчага камітэта за папулярызацыю тэатральнага мастацтва і ў сувязі з 20-годдзем дзейнасці.

         Віншуем народны тэатр «Бераг» з юбілеем! Жадаем паспяховай творчай дзейнасці, высокіх дасягненняў, натхнення і ўдзячных гледачоў!