Афіцыйны сайт
26 верасня 2019

“МЕСЦА СУСТРЭЧЫ – ДЫЯЛОГ”

На працягу 2019 года Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і Лідская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў рэалізуюць сумесны праект “Месца сустрэчы – дыялог”.

Мэтай гэтага праекта – зносіны ў сценах бібліятэкі з людзьмі, якія ўнеслі ўклад у развіццё Гродзенскай вобласці, навукі, культуры, вытворчасці, ваеннай справы.

25 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы была арганізавана лабараторыя поспеху, ганаровым госцем якой стаў Валерый Георгіевіч Баранаў.

Валерый Георгіевіч з 1998 па 2005 гг. з’яўляўся намеснікам старшыні Лідскага райвыканкама, а з 2005 года ўзначаліў работу з ветэранамі, стаў членам прэзідыума Лідскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, старшынёй арганізацыйна-метадычнай камісіі Лідскага раённага Савета ветэранаў. Акрамя гэтага быў старшынёй камісіі рэдакцыйнай калегіі кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён”.

Валерый Георгіевіч распавёў вучням ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліда” цікавыя факты з жыцця, гісторыі сваёй сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У маладосці займаўся спортам (грэка-рымскай барацьбой), мастацкай самадзейнасцю, на базе ўстаноў адукацыі арганізоўваў тэатральныя паказы.