Афіцыйны сайт
29 ліпеня 2019

Лідскі раённы цэнтр культуры прадставіў Лідскі раён на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” у горадзе Свіслач

 Сёлета ўдзельнікаў рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” вітала Свіслаччына. Мінулае мерапрыемства ў 2017 годзе праходзіла на гасціннай зямлі Гродзенскага раёна.

Лідскі раён на фестывалі прадставілі фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, народны тэатр “Бераг” Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра, аматарскае аб’яднанне “Вяртанне да вытокаў” Беліцкага Дома культуры, творчыя работнікі Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра, Бярозаўскага гарадскога Дома культуры, аддзела метадычнай і культурна-масавай работы.

         Упершыню ў рамках фестывалю адбыўся конкурс рэгіянальных строяў “Скарбніца моды Панямоння”, дзе з прэзентацыяй традыцыйнага адзення выступіў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры.

         Лідскі цэнтр культуры вярнуўся са шматлікімі ўзнагародамі! Лідскі падворак стаў лепшым і ўзнагароджаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Лепшы падворак”.

         Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры – лаўрэат I ступені ў намінацыях “Аўтэнтычны рэгіянальны строй”, “Калекцыя аксесуараў”, а таксама лаўрэат II ступені ў намінацыях “Рэпліка рэгіянальнага традыцыйнага строю”, “Калекцыя лялек у беларускіх народных строях”.

         Фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры – лаўрэат I ступені ў намінацыі “Лепшы дарослы фальклорны калектыў”.

         Дзякуем арганізатарам фестывалю за прыгожае свята і віншуем удзельнікаў з Лідскага цэнтра культуры з перамогамі і высокімі дасягненнямі!


Больш фота ТУТ