Афіцыйны сайт
31 ліпеня 2019

Лідчане на рэспубліканскім конкурсе ў Брэсце

 26 ліпеня ў вайсковым клубе мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой завяршыўся двухдзённы рэспубліканскі фестываль-конкурс ваеннай песні Цитадель.by, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Брэста і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На конкурс падалі заяўкі больш за 100 чалавек, але журы пад старшынствам музыканта, выкладчыка, дырэктара музычнай школы X‑STAR Паўла Шэльпука, адабрала каля 20 выканаўцаў з розных гарадоў краіны, уключая Мінск, Ліду, Магілёў і Жлобін. Асаблівасцю фэстываля сталі ўзроставыя рамкі выканаўцаў - самаму малодшаму з удзельнікаў споўнілася 12 гадоў, а старэйшаму 82 гады.

У склад журы ўвайшлі вядомыя музыканты і выканаўцы: аранжыроўшчык, кампазітар, мастацкі кіраўнік і дырэктар Беларускага дзяржаўнага ансамбля ПеснярыРаман Козыраў, музыкант, кампазітар, мастацкі кіраўнік вакальнага ансамбля КрэсiваБрэсцкай абласной філармоніі Анатоль Казак і салістка вакальнага ансамбля КрэсiваАлена Чумакова.

Па ўмовах конкурсу, кожны ўдзельнік павінен быў выканаць дзве песні: на тэму Вялікай Айчыннай вайны і на выбар выканаўца.

Удзельнікі эстраднай студыі Акцэнті эстраднага калектыву рэтра-песні МерыдыянПалаца культуры горада Ліды (кіраўнік -Наталля Мішкінь) з поспехам выступілі на конкурсе і заваявалі 3 узнагароды з 7 магчымых!

II месца ва ўзроставай катэгорыі «26 гадоў і старэй» заняла Наталля Ксендз, Багдан Мішкінь - III месца ва ўзроставай катэгорыі «19-25 гадоў».

Славаміру Шкленніку ўручаны прыз глядацкіх сімпатый, як самаму старэйшаму ўдзельніку фестываля.

Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі салідны прызавы фонд - сертыфікаты на 250,00 рублёў у гандлёвай сетцы «5 элемент», мабільныя тэлефоны, планшэты і ноўтбук.

Віншуем лідчан з заслужанай перамогай і жадаем новых творчых дасягненняў!