Афіцыйны сайт
31 кастрычніка 2019

ІМГНЕННІ ВОСЕНІ…

Праца праекта “Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця традыцыйных рамёстваў і турызму” ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014 – 2020 гг. плаўна акунулася ў восеньскую прыроду “бабінага лета”.

З беларускага боку адбылася паўторная рабочая экспедыцыя праз в. Дворышча, в. Эйтуны, в. Мігуны, в. Сліжы, в. Левашы з мэтай вывучэння мясцовасці для турыстычнага маршруту ў рамках праекта. Вынікі зносін з інфарматарамі ставяць новыя задачы для прыцягнення спецыялістаў розных напрамкаў для атрымання д. Мігуны, д. Эйтуны статусу этнавёсак са спадчынай драўлянага дойлідства.

Партнёры з Літвы, якія наведалі нашу краіну у кастрычніку, захавалі ў фота ландшафты ў стане залатой восені і яшчэ раз праехалі па тэрыторыі нашай агульнай гісторыі: вёсках былога Лідскага павета, цяпер Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта родныя мясціны Тэадора Нарбута (1784 – 1864) і Вандаліна Шукевіча (1852 – 1919)  – этнографаў і краязнаўцаў, якія напісалі пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Быў прыпынак і прыемная гутарка з жыхаркай в. Серафіны. Па маршруце в. Белагруда  а.г. Тарнова літоўскія калегі агледзелі наваколлі  касцёла Святога Архангела Міхаіла і наведалі сядзібу Д.Н. Маўраса (1880  1885 г.г. пражывання ў Тарнова расійскага палкоўніка).

Фатографа Арунаса Балтэнаса зноў уразілі тыя ж наваколлі, якія набралі за лета сілу фарбаў і раскрыліся менавіта ў восеньскай пары года. Няма сумненняў у тым, што небывалая іпастась прыроды, якая знаходзіцца ў стане прымірэння і спакою перад зімовым сном, заваюе любога турыста, які наведае наш край ў апошнія дні адыходзячай восені.

Радкі з верша Уладзіміра Жылкі Восень лішні раз пацвярджаюць, што толькі восенню можна сузіраць прыгажосць і мудрасць жыцця адначасова:

О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.

Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю аддзела культуры Лідскага райвыканкама-вядучага бенефіцыяра праекта і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.