Афіцыйны сайт
30 жніўня 2019

Ансамбль танца «Крышталікі» прадставіў сваю краіну на экалагічным аграрным фестывалі ўраджаю ў Польшчы

У апошнія дня жніўня ўзорны ансамбль танца «Крышталікі» зноў адправіўся ў чарговыя гастролі. У гэты раз яны годна прадставілі сваю краіну на экалагічным аграрным фестывалі ўраджаю ў горадзе Конін, Рэспубліка Польшча. Калектыў ужо неаднаразова выступаў на канцэртных пляцоўках у Рэспубліцы Польшча, але гэтая паездка запомнілася асабліва.

Ансамбль за 4 дні свайго знаходжання ў іншай краіне выступіў на 3 сцэнічных пляцоўках з праграмай па 45 хвілін.

Асноўны канцэрт праходзіў на галоўнай сцэне ў горадзе Конін. На мерапрыемстве прысутнічаў Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы, які прапанаваў ансамблю далейшае супрацоўніцтва.

Удзельнікі ансамбля, акрамя шчыльнага графіка канцэртаў і рэпетыцый, наведалі аквапарк, пабывалі на экскурсіі, а вечарамі збіраліся дружна ля вогнішча, каб успомніць падзеі мінулага дня.