Афіцыйны сайт
26 верасня 2019

Акцыя МНС "Моладзь за бяспеку!"

 23 верасня на тэрыторыі Рэспублікі стартавала акцыя МНС "Моладзь за бяспеку!" і пройдзе да 15 кастрычніка. Прымеркавана яна да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Сёлета арганізацыя святкуе сваё 18-годдзе.

 Мерапрыемствы акцыі пройдуць у месцах масавага знаходжання людзей, у дамах адзінока пражываючых, інвалідаў, пенсіянераў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Юныя ратавальнікі, работнікі аддзела па НС добраахвотнага пажарнага грамадства і сацыяльнай абароны акажуць шэфскую дабрачынную дапамогу тым, хто сапраўды ў ёй мае патрэбу - будуць усталёўвацца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, аказвацца пасільная дапамога ў навядзенні парадку на прысядзібных участках і многае іншае.

Таксама работнікі МНС са сваімі юнымі памочнікамі наведаюць з забаўляльна-навучальнай праграмай установы адукацыі і дом-інтэрнат, раскажуць аб дзейнасці БМАОСП і пажарна-выратавальным спорце, правядуць прэзентацыю часопіса "Юны ратавальнік".