Афіцыйны сайт
22 мая 2020

Аб адмене правядзення трэцяга заключнага этапу фестывалю-конкурсу “ЛьВёнок” (Лідскі вянок)

 З першага па трыццаць першае мая 2020 года ў ДУА Лідская дзіцячая школа мастацтваў планавалася правядзенне трэцяга заключнага этапу VII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва ЛьВёнок (Лідскі вянок). Усяго ў конкурсе павінны былі прыняць удзел 2028 чалавек- з іх 745 салістаў і 126 ансамбляў. Сёлета былі адкрытыя 2 новыя намінацыі: Настаўнік і вучань і Музычная літаратура.

Планавалі свой прыезд на конкурс удзельнікі з Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі. Для ацэнкі выкананняў удзельнікаў фестывалю-конкурсу,аргкамітэтам былі запрошаны ў якасці членаў журы заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара, дацэнты і вопытныя педагогі вядучых музычных ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Аднак, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне і свеце, было прынята рашэнне аб адмене правядзення трэцяга заключнага этапу фестывалю-конкурсу. Нягледзячы на гэта, дыпломамі фіналістаў VIIРэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (Лідскі вянок) будуць узнагароджаны ўсе салісты і калектывы, якія прайшлі ў заключны этап.

Будзем спадзявацца, што ў наступным годзе нішто не перашкодзіць доўгачаканай сустрэчы ўдзельнікаў, арганізатараў і членаў журы. І ўсе мы зноў будзем мець магчымасць акунуцца ў атмасферу свята, спаборніцтва і творчасці.