Афіцыйны сайт
9 ліпеня 2019

Пра змены ў працы грамадскага транспарту ў сувязі з рэканструкцыяй цепласеткі па вул. Савецкая і вул. Міцкевіча

 

Паважаныя пасажыры!

У сувязі з правядзеннем работ па аб'екце «Рэканструкцыя цепласеткі ў межах ТК-0107,ТК-0112,ТК-0116» па вул. Савецкай і вул. Міцкевіча з 10.07.2019  з  9.00  змяняюцца маршруты руху наступных гарадскіх аўтобусаў:

Маршрут № 2: аўтобусы будуць ісці з вул. Савецкай на вул Ленінскую на праспект Перамогі на вул. 8-га Сакавіка і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут № 3 і № 3С: аўтобусы будуць ісці з вул. Ленінскай на праспект Перамогі на вул. 8-га Сакавіка на вул. Савецкую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршруты № 4, № 4А, № 12: аўтобусы будуць з ісці з вул. Міцкевіча на вул. Фрунзе на вул. 8-га Сакавіка і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут № 5: аўтобусы будуць ісці з вул. Савецкай па вул. Ленінскай без заезду на праспект Перамогі і вул. 8-га Сакавіка, як у прамым, так і ў зваротным напрамках.

Маршрут № 6: аўтобусы будуць ісці з вул.8-га Сакавіка на праспект Перамогі на вул. Ленінскую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Аўтобусы гарадскіх маршрутаў № 1, № 7, № 7А, № 8, № 9, № 10, № 11, № 11А, № 15Т будуць ісці без зменаў.

Аўтобусы прыгараднага маршруту Ліда - Вялікае Сяло будуць ісці з аўтавакзала "Ліда" па вул. Ленінскай, праспекце Перамогі з прыпыначнымі пунктамі для пасадкі пасажыраў «Кніжны свет», для высадкі «Райпаліклініка».