Афіцыйны сайт
27 мая 2020

“Непатрэбныя кнігі патрэбным чытачам”

 З 2 па 30 чэрвеня філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашае прыняць удзел у Буккросінг-акцыі “Непатрэбныя кнігі патрэбным чытачам”, накіраваную на падтрыманне і прасоўванне чытання.

Працэс буккросінгу складаецца з найпростага дзеяння, заснаванага на прынцыпе “прачытаў – аддай другому”. Кнігі, якімі можна падзяліцца з іншымі, – можна прынесці ў дзіцячую бібліятэку, каб адсюль яна пачала займальнае падарожжа, знаходзячы новых чытачоў.

Адрас бібліятэкі: г. Ліда, вуліца Янкі Купалы, 1, 2 паверх.

Тэлефон для даведак: 8 (0154) 54 77 53.